Таццяна Караткевіч заклікае Следчы камітэт спыніць крымінальны пераслед экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча. 21.by

Таццяна Караткевіч заклікае Следчы камітэт спыніць крымінальны пераслед экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча

27.08.2015 09:11 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прэтэндэнт на барацьбу за прэзідэнцкае крэсла, актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 26 жніўня накіравала зварот у Следчы камітэт Беларусі. У ім яна прапануе спыніць крымінальную справу ў дачыненні да члена яе ініцыятыўнай групы, экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Аляксея Міхалевіча (на здымку).

«Станоўча ацэньваючы рашэнне кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь пра вызваленне ад адбыцця пакарання асобаў, якія паводле меркавання вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і замежжа з’яўляліся палітычнымі зняволенымі, лічу неабходным прапанаваць Следчаму камітэту Рэспублікі Беларусь зрабіць наступны крок у справе пераадолення падзелаў у беларускім грамадстве, дасягнення нацыянальнай згоды і пачатку мірных перамен у краіне»— адзначаецца ў звароце.

Гэткім крокам, лічыць Караткевіч, мусіць стаць спыненне крымінальнай справы у дачыненні да члена ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне яе кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 г. Аляксея Міхалевіча.

З улікам таго, што пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення свабоды Мікалая Статкевіча ўжо ўсе асуджаныя па справах, звязаных з падзеямі 2010 г., знаходзяцца на волі, актывістка кампаніі «Гавары праўду» лічыць нелагічным і негуманным працягваць далей следства па справе А.А.Міхалевіча і тым самым пазбаўляць яго магчымасці вярнуцца на радзіму і нарэшце, пасля шматгадовага перапынку, уз’яднацца з сям’ёй і выкарыстоўваць свой багаты досвед і веды ў Беларусі і на карысць Беларусі».

Тым самым, упэўнена Таццяна Караткевіч, Следчы камітэт «зробіць значны ўнёсак у зняццё палітычнай і сацыяльнай напружанасці ў беларускім грамадстве, якая запанавала пасля сумнавядомых падзей снежня 2010 года, а таксама праявіць сапраўдны гуманізм і адказнасць перад мірнай будучыняй краіны».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнт на барацьбу за прэзідэнцкае крэсла, актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 26 жніўня накіравала зварот у Следчы камітэт Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика