"Змагаліся за кожную кропку Мінска". Актывісты БНФ адсвяткавалі 25-годдзе незалежнасці мітынгам. 21.by

"Змагаліся за кожную кропку Мінска". Актывісты БНФ адсвяткавалі 25-годдзе незалежнасці мітынгам

26.08.2016 06:02 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некалькі дзясяткаў актывістаў БНФ правялі мітынг ля Палаца спорту, які быў прысвечаны 25-годдзю незалежнасці Беларусі. Аляксей Янукевіч, Вячаслаў Сіўчык і Уладзімір Падгол распавялі пра настроі грамадства ў пачатку 90-х і сучасныя пагрозы.


Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч узгадаў, што 25 жніўня дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання прагаласавалі за абвяшчэнне незалежнасці.


— Але сёння мы мусім канстатаваць, што пагроза незалежнасці вялікая як ніколі, — дадаў палітык. — Калі 25 год таму рушыўся СССР, Крэмль думаў як захаваць уладу ў Расіі, але сёння там запанавалі ідэі імперскага рэваншызму. Адной з самых лёгкіх здабычаў можа стаць наша краіна.


Янукевіч дадаў, што на сённяшняе пакаленне беларусаў ускладзена задача абараніць незалежнасць, каб нашчадкі святкавалі яе здабыццё «і праз 100, і праз 1000 гадоў».

Старшыня Руха Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык адзначыў, што падзеі жніўня 1991 года сталі нечаканымі для ўсіх.

— Нават за некалькі дзён да 25 жніўня усе баяліся вяртання камунізма і рэпрэсіяў. Мы не чакалі, што Беларусь атрымае незалежнасць мірным цывілізаваным шляхам. Нічога не было вызначана, мы змагаліся за кожную кропку Мінска, за кожны будынак, за кожнае рашэнне парламентарыяў. Але дэпутаты ВС нічога б не зрабілі калі б ля Дома ўрада не стаялі дзясяткі тысячаў беларусаў.


Ён дадаў, што «тая плошча», у асноўным, была арганізавана Віктарам Івашкевічам.

Напрыканцы выступу Сіўчык пералічыў асноўныя даты, якія мусяць святкаваць беларусы (25 сакавіка, 27 ліпеня, 25 жніўня) і сказаў, што ў свой час дадасца яшчэ адна — калі «народ зможа выбіраць уладу і жыць у нармальнай цывілізаванай еўрапейскай Беларусі».


На мітынгу таксама выступіў актывіст БНФ Уладзімір Падгол. Ён заклікаў скасаваць Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі, а таксама выйсці з АДКБ («каб аднавіць вайсковы суверэнітэт і спыніць пастаўкі наркотыкаў»).


— Мы — народ пераможца, але жабракі. Нам трэба жыць лепш, чым пераможаная Германія.

Некалькі дзясяткаў актывістаў каля паловы гадзіны прастаялі на прыступках перад Палацам спорту. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і прамаўлялі праз гукаўзмацняльнік. Палітыкаў змянялі паэты, якія чыталі свае вершы. Мінакоў было мала, яны амаль не затрымліваліся, каб паглядзець на тое, што адбываецца.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі дзясяткаў актывістаў БНФ правялі мітынг каля Палаца спорту, які быў прысвечаны 25-годдзю незалежнасці Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика