"Імем закону", а ня "імем рэвалюцыі"
21.04.2010
—
Новости регионов
|
Дваццаць адрозьненьняў паміж пасланьнямі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Аляксандра Лукашэнкі прадставілі сёньня кіраўнікі АГП на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі.
Яны прапануюць уладам Беларусі стварыць антыкрызісную групу, якая зоймецца пераходам ад цэнтралізаванай плянавай эканомікі да рынкавай. "Інтэлектуальны патэнцыял ураду вельмі нізкі. Многія людзі, якія там рыхтуюць такія дакумэнты, болей думаюць пра свае пасады, чым пра тое, што трэба казаць праўду, прапаноўваць канкрэтныя мэханізмы. Таму, калі спадар Лукашэнка кажа, што праграма на наступныя пяць гадоў павінна быць прынцыпова новай, без шаблёнаў, то менавіта пасланьне АГП (наша антыкрызісная праграма) і зьяўляецца нешаблённым, інавацыйным падыходам, які шукае беларуская ўлада. І мы гатовыя сядаць зь ёй за стол перамоваў і шукаць разам нетрадыцыйнае інавацыйнае бачаньне нашай краіны". "Дэкрэтам эканоміку не пабудуеш. Яе трэба ствараць законамі. Я не лічыў, колькі разоў дакладна ўчора спадар Лукашэнка ўжываў выраз "імем рэвалюцыі", але дакладна не аднойчы. Але я не лічу такі падыход, нават калі б ён распаўсюджваўся на бюракратыю, вэртыкаль, карупцыянэраў, правільным. Яго трэба зьмяніць на той, які існуе ў рынкавых, дэмакратычных, сучасных краінах — "імем закону". Вось такія дзьве супрацьлеглыя рэчы, якія бачныя, калі параўноўваць наша пасланьне з пасланьнем Аляксандра Лукашэнкі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць адрозьненьняў паміж пасланьнямі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Аляксандра Лукашэнкі прадставілі сёньня кіраўнікі АГП на спэцыяльнай прэсавай...
|
|