Амбасадар Кыргызстана ў Беларусі: “Курманбек Бакіеў — асабісты госць Лукашэнкі”. 21.by

Амбасадар Кыргызстана ў Беларусі: “Курманбек Бакіеў — асабісты госць Лукашэнкі”

23.04.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адразу пасля ранішняй прэс-канферэнцыі зрынутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева з журналістамі сустрэлася амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Ішанкуль Балджурава.

 Яна заявіла, што на сённяшні дзень адзінай уладай, якая адстойвае законныя правы і інтарэсы кіргізскага народа, з’яўляецца часовы ўрад.

“Курманбек Бакіеў уласнаручна напісаў заяву аб адстаўцы з пасады прэзідэнта кіргізскай рэспублікі, -- нагадала яна. -- Што дала адстаўка Бакіева? Адстаўка Бакіева дала магчымасць міжнароднай супольнасці дэ-факта падтрымаць часовы ўрад, які на цяперашні час адзіны прадстаўнік інтарэсаў народа кіргізскай рэспублікі. Адстаўка Бакіева дала падставу для правядзення шырокамаштабных канстытуцыйных рэформаў, скіраваных на пабудову дэмакратычнага грамадства. Запэўніваю вас, што часовы ўрад мае сілы і сродкі для самастойнага забеспячэння парадку ў Кыргызстане. Часовы ўрад стабілізаваў сітуацыю ў Кыргызскай рэспубліцы”.

Адным з першых распараджэнняў часовага ўрада ў Кыргызстане стала адмена ўказа Курманбека Бакіева аб павышэнні “тарыфаў на электраэнергію, цеплазабеспячэнне. Менавіта гэтае падвышэнне камунальных плацяжоў, якое набыло моц з 1 студзеня бягучага года, на думку Балджуравай, і паслужыла дэтанатарам для абурэння кіргізскага народа. Амбасадар адзначыла, што месячны заробак работнікаў сацыяльнай сферы ў Кыргызстане – прыкладна 150 долараў. Пры гэтым камунальныя плацяжы штомесяц з 1 студзеня цягнулі амаль на 100 долараў…

Па факце знаходжання Курманбека Бакіева ў Беларусі Ішанкуль Балджурава зрабіла наступную заяву: “Я не магу каменціраваць дзеянні беларускай улады. Я чула толькі тое, што чулі вы. Выступаючы са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Наыянальнага сходу Беларусі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што запрашэнне Бакіева ў Мінск – ягонае асабістае рашэнне. Курманбек Бакіеў не звяртаўся ў амбасаду Кыргызстана ў Беларусі. Ён асабісты госць Аляксандра Лукашэнкі. А амбасада не можа адсочваць усіх турыстаў”.

Што тычыцца выдачы Бакіева Бішкеку, амбасадар адзначыла: “Для гэтага павінны існаваць прававыя прычыны. Павінна быць узбуджана крымінальная справа. Наша амбасада працуе толькі ў прававым полі, таму, як толькі нам будуць дадзены прававыя падставы, мы будзем працаваць па сваіх дыпламатычных каналах. На сённяшні дзень узбуджана крымінальная справа супраць сына Курманбека Бакіева Максіма і 23 ягоных паплечнікаў. Што тычыцца Курманбека Бакіева, афіцыйнай заявы часовага ўрада няма”.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу пасля ранішняй прэс-канферэнцыі зрынутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева з журналістамі сустрэлася амбасадар гэтай краіны ў Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика