На час рэпетыцыі парада 3 і 6 мая ў Мінску будзе абмежаваны рух транспарту. 21.by

На час рэпетыцыі парада 3 і 6 мая ў Мінску будзе абмежаваны рух транспарту

03.05.2010 13:26 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з правядзеннем рэпетыцый парада 3 і 6 мая ў Мінску на некаторых вуліцах з 18.00 будзе абмежаваны рух транспарту, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Абмежаванні будуць уведзены па ўсім маршруце руху ваеннай тэхнікі: ваенны гарадок Уручча — вул. Заснавальнікаў — вул. Старынаўская — праспект Незалежнасці — вул. Сурганава — плошча Бангалор — вул. М.Багдановіча — праспект Машэрава.

Пры руху механізаванай калоны па праспекце Незалежнасці будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту, акрамя сустрэчнага грамадскага. Па вул. Сурганава ад пр. Незалежнасці да вул. Я.Коласа закрываецца рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках.

На які час будзе закрыты рух, у ДАІ не паведамляюць.

Адзначаюць толькі, што рух будзе абмяжоўвацца па меры прасоўвання калоны па вуліцах горада да месца рэпетыцыі, а таксама пасля яе.


Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з правядзеннем рэпетыцый парада 3 і 6 мая ў Мінску на некаторых вуліцах з 18.00 будзе абмежаваны рух транспарту, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика