Хто гаварыў зь пілётамі перад катастрофай пад Смаленскам?
11.05.2010
—
Новости регионов
|
Міністар унутраных справаў Польшчы Ежы Мілер заявіў, што акрамя галасоў чатырох членаў экіпажу на запісе з "чорнай скрынкі" самалёта ТУ-154, які разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка, у кабіне чуваць і голас пятага чалавека. Міністар унутраных справаў Польшчы Ежы Мілер лічыць, што неўзабаве будуць апублікаваныя размовы пілётаў перад катастрофай польскага ўрадавага самалёта 10 красавіка, калі загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі з жонкай і 94 іншыя асобы.У Мілер сказаў, што гэты пяты голас быў ідэнтыфікаваны, але адмовіўся назваць прозьвішча. Наводку журналіста, што гэта мог быць Марыюш Казана, службовец і дыплямат зь Міністэрства замежных справаў, Мілер пакінуў без увагі. Мілер сказаў толькі, што на запісе з "чорнай скрынкі" выразна чуваць пяць галасоў, а іншыя галасы чуваць "на тле", з чаго вынікала б, што гэтая пятая асоба перамаўлялася зь пілётамі пры адчыненых дзьвярах у кабіну. Паводле Мілера, канчатковай, афіцыйнай справаздачы камісіі аб прычынах катастрофы трэба будзе чакаць "шмат месяцяў". Але згаданы запіс можна агучыць цяпер, паколькі ён важны для бясьпекі палётаў іншых самалётаў. На апублікаваньне запісу павінна даць сваю згоду расейская камісія, якая дасьледуе катастрофу і ў руках якой знаходзяцца ўсе запісы з "чорных скрынак" польскага самалёта. Мілер сказаў, што ў міжнароднай практыцы наогул прынята, што запісы з "чорных скрынак" не падаюцца да публічнага ведама дзеля захаваньня прыватнасьці асобаў, якія знаходзяцца на борце самалёта. Але ён дадаў, што гэтак званая Чыкагская канвэнцыя аб міжнароднай цывільнай авіяцыі, якая рэгулюе і дасьледаваньні авіякатастрофаў, дазваляе парушыць гэты прынцып сакрэтнасьці запісаў, калі такі крок можа палепшыць бясьпеку палётаў у сьвеце (напрыклад, праз увядзеньне паправак у канструкцыі самалётаў ці праз палепшаньне камунікацыі экіпажу самалёта з кантрольнай вежай). "Я думаю, што апублікаваньне гэтых запісаў ужо блізкае. Хоць, напэўна, яно і выкліча шэраг наступных пытаньняў, адказы на якія ня будуць простыя. Гэта будуць пытаньні пра тое, што насамрэч было галоўнай прычынай катастрофы. Адказу будзем чакаць месяцамі" — сказаў Мілер. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністар унутраных справаў Польшчы Ежы Мілер заявіў, што акрамя галасоў чатырох членаў экіпажу на запісе з "чорнай скрынкі" самалёта ТУ-154, які разьбіўся пад...
|
|