Новае СІЗА павінна быць пабудаванае на ўскраіне Мінска цягам пяці гадоў. 21.by

Новае СІЗА павінна быць пабудаванае на ўскраіне Мінска цягам пяці гадоў

09.06.2010 14:48 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Комплекс будынкаў і збудаванняў следчага ізалятара № 1 і рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы павінен быць пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ў 2010—2015 гадах у прамысловай зоне Калядзічы на ўскраіне Мінска. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 288 ад 7 чэрвеня, тэкст якога размешчаны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

У цяперашні час СІЗА № 1 размешчаны ў цэнтры сталіцы, на вуліцы Валадарскага. На яго тэрыторыі знаходзіцца Пішчалаўскі замак пабудовы 1825 года.

Паводле ўказа, будаўніцтва будзе ажыццяўляцца ў два этапы паралельна з распрацоўкай, экспертызай і зацвярджэннем неабходнай праектнай дакументацыі. У 2010—2011 гадах намечана пабудаваць рэспубліканскую агульнасаматычную бальніцу, а таксама стварыць інжынерную і транспартную інфраструктуру да яе. У 2012—2015 гадах — будынкі і збудаванні следчага ізалятара і неабходную інфраструктуру.

Заказчыкам праектавання і будаўніцтва комплексу вызначана МУС, генеральнай падраднай арганізацыяй — ААТ «Мінскпрамбуд», генеральнай праектнай арганізацыяй па распрацоўцы праектнай дакументацыі на будаўніцтва будынкаў і збудаванняў следчага ізалятара, а таксама інжынернай і транспартнай інфраструктуры да яго — інстытут «Белдзяржпраект».

Указам прэзідэнта Міністэрства ўнутраных спраў вызваляецца ад вяртання страт сельскагаспадарчай вытворчасці, выкліканых забраннем сельскагаспадарчых земляў для выкарыстання іх з мэтай будаўніцтва комплексу, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для яго забеспячэння.

Зараз Пішчалаўскі замак знаходзіцца ў аварыйным стане. Ён закансерваваны. На гэтыя працы было выдаткавана 440 млн. рублёў. У сувязі з вывядзеннем будынку з эксплуатацыі ў СІЗА № 8 у Жодзіне (Мінская вобласць) пераведзена амаль 900 чалавек. У мінскім следчым ізалятары ў цяперашні час утрымліваецца амаль 1.350 падследных і асуджаных.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Комплекс будынкаў і збудаванняў следчага ізалятара № 1 і рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы павінен быць пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ў 2010—2015...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика