У Аўганістане знайшлі вялікія запасы літыю
14.06.2010 13:52
—
Новости регионов
|
Амэрыканскія геолягі знайшлі ў Аўганістане запасы карысных выкапняў на суму 1 трыльён даляраў. Пра гэта сёньня напісала газэта New York Times са спасылкай на экспэртаў Пэнтагону. Паводле іхных дадзеных, асабліва вялікія знойдзеныя ў Аўганістане радовішчы літыю — мэталю, які ў прыватнасьці выкарыстоўваецца ў дэталях кампутараў і сотавых тэлефонаў. Акрамя таго, у краіне ёсьць салідныя запасы жалезнай руды, медзі і золата. На думку спэцыялістаў, распрацоўка гэтых радовішчаў змагла б прывесьці да рэзкага эканамічнага ўздыму Аўганістану. Радыё Свабода Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амэрыканскія геолягі знайшлі ў Аўганістане запасы карысных выкапняў на суму 1 трыльён даляраў. Пра гэта сёньня напісала газэта New York Times са спасылкай на экспэртаў... |
|