Сярэдняя дапамога па беспрацоўі ў Мінску — 45 тысяч 600 рублёў. 21.by

Сярэдняя дапамога па беспрацоўі ў Мінску — 45 тысяч 600 рублёў

17.06.2010 13:49 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 чэрвеня 2010 года склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва.

За май гэты паказчык не змяніўся, паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў маі складаў 45,6 тыс. рублёў (у красавіку — 44,9 тыс. рублёў).

У службах занятасці на 1 чэрвеня былі зарэгістраваны 4.292 беспрацоўныя. У маі за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся больш як 9.900 чалавек.

На пастаянную ці часовую працу ўладкаваны 4.413 беспрацоўных, з іх 3.089 — атрымалі пастаянную працу.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкаваны 671 студэнт і школьнік. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 1.108 беспрацоўных. У грамадскіх работах удзельнічалі 1.287 чалавек, у тым ліку 1.131 беспрацоўны.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах сталіцы на пачатак лета склала 15.991, у тым ліку для рабочых — 12.508.

Пры пошуку працы да камп’ютэрных інфарматараў звярнуліся больш за 157 тыс. чалавек, анкету‑рэзюмэ запоўнілі 1.454.

Найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў, электрыкі‑электраманцёры, грузчыкі, прыбіральшчыкі, медсёстры, санітары, урачы‑тэрапеўты, міліцыянеры, вадзіцелі аўтобуса, бетоншчыкі, муляры, выхавальнікі, кандуктары, краўцы‑швачкі, афіцыянты, начальнікі аддзелаў кампаній, кандытары.


Марына Носава, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 чэрвеня 2010 года склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За май гэты паказчык не змяніўся, паведамілі ва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика