Брудная вада ў Маскоўскім раёне Мінска
22.07.2010 18:24
—
Новости регионов
|
У рэдакцыю «НН» звярнуўся чытач Уладзімір Асаулаў, які жыве ў Маскоўскім раёне сталіцы на вуліцы Любімава. Паводле словаў спадара Асаулава, у яго доме ўжо чацвёрты дзень запар цячэ брудная вада карычневага колеру. Як халодная, так і гарачая. На ўсе звароты ў ЖЭСе толькі паказваюць тэлефанаграму з Мінскводаканала. І абяцаюць, што ў бліжэйшы час вада будзе мець нармальны колер. «Я не хачу гэта цярпець. Мы ўсе некаторы час таму самастойна памянялі вадаправодныя трубы ў будынку. Мы плацім за пітную ваду, а не за тэхнічную», — распавёў «НН» Уладзімір Асаулаў. У 99-м ЖЭСе, які абслугоўвае раён вуліцы Любімава, карэспандэнту «НН» таксама зачыталі тэлефанаграму і параілі звяртацца ў вадаканал. Там удакладнілі што колер вады ў Маскоўскім раёне Мінска насамрэч можа адрознівацца ад звычайнага. Патлумачылі гэта прычынамі біялагічнага характару і запэўнілі, што ніякай шкоды здароўю такая вада не можа нанесці. Паабяцалі таксама, што ў бліжэйшыя дні вада ізноў стане бясколернай. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тлумачаць гэта «прычынамі біялагічнага характару» і запэўніваюць, што ніякай шкоды здароўю такая вада не можа нанесці.
|
|