На
21.09.2010 14:51
—
Новости регионов
|
Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка на брыфінгу 21 верасня. Паводле яе слоў, імунізацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і гарадскога бюджэтаў будзе праводзіцца кітайскай вакцынай «Флюваксін». Як заявіла Фісенка, гэта вакцына «апошняга пакалення», якая па эфектыўнасці, бяспецы і імунагеннасці не ўступае іншым аналагічным вакцынам і ў той жа час недарагая. У свеце ўжо выкарыстана больш за 19 млн. доз «Флюваксіна». Як паведаміла спецыяліст, вакцына ўжо паступіла ў Беларусь. Заканчваюцца яе клінічныя выпрабаванні, якія праходзяць на базе Рэспубліканскага хворыя з хранічнай паталогіяй органаў дыхання, Спецыяліст адзначыла, што сёлета ў сталіцы дастаткова рана — з першага тыдня верасня — пачалася сезонная кампанія па імунізацыі за кошт сродкаў грамадзян і арганізацый. У Мінску прышчэпку атрымалі 3,5 тыс. чалавек. Каля 1.300 кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў выказалі гатоўнасць выдзеліць фінансавыя сродкі для правядзення такой імунізацыі. Мяркуецца, што за кошт сродкаў арганізацый і асабістых сродкаў будзе прышчэплена каля 140 тыс. мінчан. Як паведаміла Фісенка, на платнай аснове ў Мінску даступныя прышчэпкі рознымі вакцынамі:«Грыпола Плюс» (Расія), «Ваксігрып» (Францыя), «Флюваксін» (Кітай) і інш. Кошт вакцынацыі вагаецца ад 23 да 60 тыс. рублёў у залежнасці ад віду лячэбнай установы, вакцыны, кваліфікацыі ўрачоў, якія аказваюць абавязковыя перад прышчэпкай кансультацыі. За кош фінансавання з усіх крыніц сёлета плануецца прышчапіць каля 20% насельніцтва Мінска — 370 тыс. чалавек. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка на брыфінгу 21 верасня.Паводле...
|
|