Мінскія школьнікі будуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце і ў 2011 годзе
22.12.2010 13:57
—
Новости регионов
|
Рашэнне аб бясплатным праездзе мінскіх школьнікаў у грамадскім транспарце будзе пралангавана ў 2011 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў сёння на прэс-канферэнцыі. Нагадаем, у снежні рашэннем КТУП "Мінсктранс" для школьнікаў сталіцы адменена плата за праезд у камунальным пасажырскім транспарце горада. "Горад у 2010 годзе прыняў такое рашэнне. Яно пакуль аформлена ўнутраным рашэннем "Мінсктранса". Цяпер мы прапрацоўваем пытанне кампенсацыі затрат на праезд школьнікаў у грамадскім транспарце. Але рашэнне аб бясплатным праездзе для школьнікаў прымалася не на месяц. Думаю, гэта тэма будзе знята на наступныя гады", - сказаў Міхаіл Ціцянкоў. У бліжэйшы час улады Мінска вызначаць узроставую катэгорыю школьнікаў, якія для бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце павінны будуць карыстацца даведкай навучэнца. Хутчэй за ўсё, гэта вучні, пачынаючы з 7-8 класа. Ва ўстановах адукацыі Мінска, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, навучаецца 160 тыс. школьнікаў. Падзяліцца навіной:
БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне аб бясплатным праездзе мінскіх школьнікаў у грамадскім транспарце будзе пралангавана ў 2011 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама...
|
|