«Десантное братство — особенное», — считает Вадим Брикун из Докшицкого района. 21.by

«Десантное братство — особенное», — считает Вадим Брикун из Докшицкого района

02.08.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_8623
Высокія, статныя хлопцы ў блакітных берэтах заўсёды выклікаюць захапленне ў навакольных. Іх служба авеяна рамантыкай, мужнасцю, стойкасцю – рысамі, якія заўсёды былі ўласцівы сапраўдным мужчынам.

Адзін з тых, хто з першых дзён службы ў арміі пазнаёміўся са словамі “ніхто, акрамя нас”, быў Вадзім Брыкун з Докшыц (на здымку). У ваенкамаце ён сам папрасіўся ў 103-ю гвардзейскую асобную мабільную брыгаду. Пасля паспяховай здачы ўсяго комплекса нарматываў па фізпадрыхтоўцы Вадзім стаў доўгачаканым дэсантнікам. Першы месяц службы, прызнаецца салдат, быў самым складаным, бо трэба было прывык­нуць да штодзённых фізічных нагрузак. Але ён з гэтай задачай хутка справіўся, дарэчы, як і ўсе байцы, бо слабых туды не бяруць. Кожны дзень па дзве-тры гадзіны адводзілася на заняткі па ўкладцы парашута. Асабліва запамінальным для дэсантніка стаў першы скачок. Потым паўтараў яго яшчэ некалькі разоў.
– Адчуванне палёту словамі не апішаш, – усхвалявана гаворыць Вадзім. – Зразумела, што крыху і баяўся, ці раскрыецца парашут, як прызямлюся.
Служба, дэвізам якой былі сіла, хуткасць, адвага і націск, загартавала фізічны і маральны дух хлопца. Палюбілася жыць у палявых умовах, навучыўся біць бутэлькі і цэглу аб галаву, хаця былі, канешне, і траўмы.
Пасля арміі Вадзім вырашыў, што абавязкова будзе зноў служыць і насіць форму. Таму спачатку працаваў у папраўчай установе адкрытага тыпу, якая знаходзілася ў Бягомлі. Пасля яе закрыцця перавёўся ў Віцебск, затым у Глыбокае. Тры гады прысвяціў службе ў райаддзеле Дэпартамента аховы. Сёння старшы лейтэнант Вадзім Брыкун працуе ў аддзяленні ДАІ РАУС і знаходзіцца на варце парадку на дарогах.
На пытанне, як дэсантнік адзначае дзень 2 жніўня, адказвае:
– Гэта свята для мяне нават важнейшае за дзень нараджэння. Прайшло ўжо 13 гадоў пасля арміі, а мы і зараз кожны год у Віцебску сустракаемся з таварышамі па службе. Не купаемся ў фантане, як гэта прынята думаць пра дэсантнікаў, але абавязкова апранаем цяльняшкі і берэты. Дэсантнае братэрства – асаблівае. Спадзяюся, што і мой сын Глеб, калі вырасце, зведае сапраўдную службу ў “Вой­сках Дзядзі Васі”, як называюць “ВДВ”.

У 2007 годзе ў дэсантнікаў з’явіліся правапераемнікі. Указам Прэзідэнта краіны створаны новы род войскаў – сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва краіны лічыць іх адным з самых надзейных звёнаў у сістэме нацыянальнай бяспекі. Яны выступаюць асноўным элементам стратэгічнага стрымлівання і служаць школай воінскага майстэрства для тысяч маладых грамадзян краіны.

 

Гісторыя “блакітных берэтаў” пачыналася 2 жніўня 1930 года, у час вучэнняў ваенна-паветраных сіл – пад Варонежам было дэсантавана на парашутах падраздзяленне з 12 чалавек. Асаблівай старонкай стаў удзел дэсантнікаў у баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны, потым у Афганістане і іншых “гарачых кропках”.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокія, статныя хлопцы ў блакітных берэтах заўсёды выклікаюць захапленне ў навакольных. Іх служба авеяна рамантыкай, мужнасцю, стойкасцю – рысамі, якія
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика