Первый этап техосмотра прошел в ОАО”Торгуны». 21.by

Первый этап техосмотра прошел в ОАО”Торгуны»

22.03.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_0235
Дванаццатага сакавіка ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Віцебскай вобласці стартавала кампанія па правядзенні тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. Ён праводзіцца штогод напярэдадні вясенніх палявых работ і ўключае ў сябе некалькі этапаў: на першым тэхагляд праходзяць трактары і прычэпы да іх, на другім – кормаўборачная тэхніка, на трэцім – збожжаўборачная.
У дзевяці гаспадарках нашага раёна на першым этапе аглядаюцца 268 трактароў, з іх 52 энерганасычаныя – МТЗ-3022 і МТЗ-3522 і 43 – МТЗ-1221. Распачаўся тэхагляд у ААТ “Барсучанка”, дзе з 16-і адзінак – 14-і трактароў і двух прычэпаў – на “дапрацоўку” адпраўлены толькі ­адзін трактар.
Самым буйным машынна-трактарным паркам сярод гаспадарак вызначаецца ААТ “Таргуны”. На суд камісіі ў складзе прадстаўнікоў раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду і ДАІ было прадстаўлена 42 трактары і 10 прычэпаў. Пэўныя недахопы выяўлены ў адным трактары і адным прычэпе, астатняя тэхніка цалкам падрыхтавана да пасяўной кампаніі.
Вынікамі тэхагляду ў гэтых ­дзвюх гаспадарках начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду галоўны інжынер-інспектар Пётр Несцяровіч у цэлым задаволены.
– Складанасці ў правядзенні рамонту ёсць у кожным сельгаспрадпрыемстве, далёка не ўсюды працэс ідзе гладка, – гаворыць Пётр Аляксандравіч. – Некаторыя праблемы ліквідуюцца ўжо падчас праверкі тэхнікі. Напрыклад, калі выяўляецца, што не гарыць якаясьці лямпачка, яе можна адразу замяніць. Дарэчы, на спраўнасць светлавых прыбораў, рулявога ўпраўлення і тармазоў заўжды звяртаем першапачатковую ўвагу. Гэта залог бяспекі і на дарозе, і ў час работы ў полі. Тэмпы ж правядзення рамонту тэхнікі застаюцца прыкладна на ўзроўні мінулых гадоў, і гаспадаркам даводзіцца вырашаць праблемныя пытанні не ва ўмовах дэфіцыту часу, а хутчэй ва ўмовах недахопу фінансавых рэсурсаў. Але, як вядома, не ўсё і не заўсёды вымяраецца грашыма. Галоўнае – адказныя адносіны да тэхагляду кіраўнікоў і інжынерных службаў сельгаспрадпрыемстваў. У “Барсучанцы” і “Таргунах” гэтыя пытанні заўжды на кантролі.
– Механізатары, кранаючыся з месца, дэманструюць надзейнасць вузлоў і агрэгатаў, а наша задача рэагаваць на кожнае падазронае рыпенне ці гул з-пад капота, – дадае галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці Андрэй Маскалёнак. – Правяраецца таксама і наяўнасць аптэчкі, вогнетушыцеля, знака аварыйнага прыпынку. Прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі не толькі правярае вадзіцельскія пасведчанні, рэгістрацыю, але і фіксуе тэхніку, якая не прайшла тэх­агляд і атрымала прадпісанне аб устараненні недахопаў, для далейшага адследжвання, каб яна не паяўлялася на дарогах.
У ходзе тэхагляду, які ў раёне плануецца завяршыць 22 сакавіка, час дазваляе ліквідаваць усе дробязныя няспраўнасці, падабраць механізатарскі састаў, настроіць яго на безаварыйную работу. Як справяцца гаспадаркі з гэтымі задачамі, пакажуць рэйды-праверкі падчас палявых работ.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дванаццатага сакавіка ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Віцебскай вобласці стартавала кампанія па правядзенні тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. Ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика