Крама “Хіт! Экспрэс”, якая сёлета адкрылася ў райцэнтры па вуліцы Карла Маркса, амаль адразу стала карыстацца попытам у гараджан. Наведаць невялічкі гандлёвы аб’ект імкнуцца таксама і госці, якія бываюць у горадзе. Не раз даводзілася чуць водгукі пакупнікоў наконт цэн на тавары: многіх яны задавальняюць. Чаго нельга сказаць пра аўтастаянку каля самой крамы. Справа ў тым, што яна зусім невялічкая і змяшчае ўсяго толькі пяць-шэсць аўтамабіляў, якія вадзіцелі ставяць ушчыльную адзін да аднаго. У гадзіну ”пік”, якая прыпадае, у асноўным, на выхадныя і тады, калі заканчваецца працоўны дзень, на аўтастаянку ўвогуле не трапіць. Таму кіроўцы пакідаюць аўто на праезнай частцы і тым самым ствараюць небяспечныя ўмовы для дарожнага руху.
Хто ж усё такі павінен паклапаціцца пра камфортныя ўмовы на паркоўцы: той, хто здае памяшканне ў арэнду, ці сам арандатар? Напэўна, сваё важкае слова, перш за ўсё, павінна сказаць дзяржаўтаінспекцыя.
Тэкст і фота Таццяны МАЙСКАЙ.