Профсоюзы помогают предприятиям в борьбе с распространением инфекции. 21.by

Профсоюзы помогают предприятиям в борьбе с распространением инфекции

29.04.2020 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прафсаюзы  разам з наймальнікамі прымаюць меры па недапушчэнні распаўсюджвання  каранавіруса  сярод  работнікаў  прадпрыемстваў і арганізацый.

Узмоцнены кантроль за выкананнем гігіенічных нормаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях. У прыватнасці, Дубровенскі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу закупіў для профільных прад­прыемстваў вадкі дэзраствор і медыцынскія павязкі.

Кіраўнік ААТ «Прыдубровенскае» Леанід Зайцаў зазначыў, што дапамога ад райкама прафсаюзаў вельмі своечасовая.  Ён запэўніў, што атрыманыя сродкі будуць выкарыстоўвацца не толькі механізатарамі, але і жывёлаводамі.

—Сезон веснавых палявых работ — гэта  цэнтр пільнай увагі прафсаюзаў. Мы кантралюем забеспячэнне працаўнікоў спецаддзеннем, наяўнасць аптэчак для транспартных сродкаў. Вялікую ўвагу надаём своечасоваму правядзенню мерапрыемстаў па тэхніцы бяспекі працы, правядзенні у поўнай меры інструктажоў, атэстацыі працоўных месц, выкананню вытворчай дысцыпліны, — расказаў старшыня Дубровенскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў. — У сувязі з сітуацыяй, якая складваецца з захворваннем каранавіруснай інфекцыяй актывісты прафкамаў правялі маніторынг наяўнасці сродкаў засцярогі ў сваіх працоўных калектывах. Па выніках гэтага маніторынгу прэзідыум райкама вырашыў дапамагчы шэрагу прадпрыемстваў раёна і забяспечыць іх сродкамі дэзінфекцыі і медыцынскімі маскамі. На гэтыя мэты было выдзелена больш 800 рублёў.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафсаюзы  разам з наймальнікамі прымаюць меры па недапушчэнні распаўсюджвання  каранавіруса  сярод  работнікаў  прадпрыемстваў і арганізацый. Узмоцнены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика