Рэгіён набірае вагу
21.12.2012
—
Сельское хозяйство
|
Штогод сельгасарганізацыі Брэстчыны забяспечваюць самы высокі прырост пагалоўя дойнага статка Пра гэта на выязной прэс-канферэнцыі паведаміў журналістам старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. Разам з тым Брэстчына выконвае даручэнне Прэзідэнта па рэканструкцыі і будаўніцтве ў 2012 годзе малочна-таварных ферм. У рэгіёне ў цэлым выканана даручэнне кіраўніка беларускай дзяржавы па рэканструкцыі 188 і будаўніцтве 29 малочна-таварных ферм. На некалькіх фермах работы яшчэ вядуцца, але ўсе яны будуць завершаны ў снежні. Штогод сельгасарганізацыі рэгіёна забяспечваюць самы высокі прырост пагалоўя дойнага статка. Вытворчасць малака за 2012 год у Брэсцкай вобласці чакаецца на ўзроўні 1250 тыс. тон (108,3 % да ўзроўню 2011 года) пры прадукцыйнасці дойнага статка 4,8 тыс. кг (плюс 0,2 тыс. кг). Паводле слоў Канстанціна Сумара, павелічэнне аб’ёмаў рэалізацыі малака, паляпшэнне яго якасных паказчыкаў дазволіць гаспадаркам вобласці ў бягучым годзе забяспечыць рэнтабельнасць на ўзроўні 25 %. Ён у тым ліку адзначыў, што газіфікацыя аграгарадкоў Брэстчыны будзе завершана ў 2020 годзе. На сённяшні дзень у рэгіёне газіфікавана 64 % аграгарадкоў. Гэтыя работы вядуцца паступова, згодна з адпаведнымі планамі, адзначыў Канстанцін Андрэевіч. Апошнім у іх ліку стаў аграгарадок Хмелева Жабінкаўскага раёна, куды прыродны газ прыйшоў у снежні. Разам з тым, як пад-крэсліў кіраўнік Брэстчыны, у планах па газіфікацыі не толькі аграгарадкі. «На сённяшні дзень Брэсцкая вобласць з’яўляецца адным з найбольш газіфікаваных рэгіёнаў краіны. Без увагі не застануцца і больш дробныя сельскія населеныя пункты. Сёлета прыродны газ атрымалі больш як дзесяць такіх вёсак. І падобным неперспектыўным населеным пунктам у будучыні таксама будзе ўдзяляцца ўвага», — паведаміў губернатар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Брэстчыне штогод — самы высокі прырост дойнага статка
|
|