Сяўба ў разгары. 21.by

Сяўба ў разгары

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ўключыліся ў  пасяўную кампанію.

З 6 красавіка вядзецца сяўба ў КСУП “Кашэвічы”. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі Іван Слуцкі, па стане на 14 красавіка тут пасеялі больш 100 гектараў яравых пры плане 500. Плануюць таксама пасеяць 1200 гектараў кукурузы. 40 тон насення яе ўжо завезена на зернясклад.

Ярявой сяўбой у гаспадарцы займаецца механізатар Сяргей Цагельнік. Зараз ён загортвае ў зямлю авёс. Насенне яму падвозіць і загружае ў бункер Васіль Сівіздрал.

На падрыхтоўцы глебы заняты  механізатары Анатоль Бухтарэвіч і Уладзімір Сарочык.

Паралельна ажыццяўляецца падкормка азімых КАСамі. Валянцін Сарочык на “Расе” не прапускае ніводнага метра пасеваў. Падвозіць угнаенні Анатоль Гапончык.

Таксама працягваецца вываз і ўнясенне арганічных угнаенняў. Для гэтага створана звяно, якое складаецца з механізатараў Сяргея Маставога, які на “Амкадоры” загружае ў раскідвальнікі ўгнаенне, і Віталя Жукоўскага і Мікалая Бузаноўскага, якія заняты ўнясеннем арганікі.

Па словах кіраўніка гаспадаркі, механізатары працуюць у полі ўвесь светлавы дзень. Для іх арганізавана гарачае харчаванне.

Сёлета, пакуль ёсць некаторыя цяжкасці з арганізацыяй работы сталовай у КСУП “Чалюшчавічы”, дзе па дамоўленасці летась гатаваліся стравы і для кашэвіцкіх працаўнікоў, абеды возяцца з Колак.

Іван Слуцкі спадзяецца, што пасяўная кампанія ў гаспадарцы пройдзе якасна і ў тэрміны.

Актыўна ўключылася ў сяўбу яравых і КСУП “Грабаў”. Па словах выканаўцы абавязкаў дырэктара гаспадаркі Людмілы Гарошка, тут плануецца пасеяць 700 гектараў зерневых і 600 гектараў кукурузы, з якіх 100 – на зерне.

Па стане на 14 красавіка ў гаспадарцы пасеяна 160 гектараў яравых. Сее збожжавыя на трактары “Беларус-3022” у счэпцы з пасяўным агрэгатам “Бярэсце” механізатар з аграсервісу Раман Лапіцкі. Насенне яму падвозіць Анатоль Куландзін.

– Імкнёмся выкарыстоўваць час максімальна, каб сяўбу завяршыць своечасова і тым самым павялічыць ураджайнасць. Няёмка каторы год займаць па вале збожжа апошняе месца ў раёне. Таму сёлета перад намі стаіць задача – выйсці мінімум на чацвёртае месца. Гэта ведаюць і працаўнікі. Таму і працоўны дзень у механізататаў пачынаецца з 7 гадзін раніцы, а ў 9 вечара яны яшчэ знаходзяцца ў полі, – адзначыла Людміла Гарошка.

У гэты напружаны час механізатары забяспечаны гарачым харчаваннем, якое па дамоўленасці з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама гатуецца ў сталовай мясцовай школы. Пакуль арганізавана аднаразовае харчаванне. Таксама кожны механізатар забяспечаны спецвопраткай.

Паралельна ў гаспадарцы вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу кукурузы на зерне. Гэтым займаюцца механізатары Дзмітрый Гарошка і Валерый Курко.

Яшчэ адзін трактар у счэпцы з кукурузнай сеялкай, на якім працуе Мікалай Навічэнка,  па словах кіраўніка, павінен у нядзелю выйсці на сяўбу “каралевы палёў”.

– Мы цалкам падкармілі КАСамі азімыя зерневыя,  імкнёмся, каб у сховішчы не залежваліся мінеральныя ўгнаенні – прывезлі і адразу ўнеслі. Падкармілі шматгадовыя травы, на якія ў хуткім часе прануем выгнаць жывёлу з МТФ “Грабаў”. Пакуль статак будзе на пашавым утрыманні, пачнём рамонт хлявоў і памяшканняў. Усталюем тут і душавыя, каб работнікі змаглі памыцца пасля працоўнага дня, – расказалі Людміла Гарошка.

Вывезлі і ўнеслі ў гаспадарцы амаль усю арганіку. Засталося толькі каля 500 тон, якіх чакаюць пакуль пераўвільготненыя землі. Гэтай работай займаліся на “Амкадоры” Алег Кебец і на ўнясенні Валерый Курко і Дзмітрый Гарошка.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ, фота аўтара.

Рыхтуе глебу механізатар КСУП “Кашэвічы” Анатоль Бухтарэвіч

Рыхтуе глебу механізатар
КСУП “Кашэвічы” Анатоль Бухтарэвіч



Звяно па ўнясенні арганікі: Сяргей Маставы, Мікалай Бузаноўскі і Віталь Жукоўскі

Звяно па ўнясенні арганікі: Сяргей Маставы,
Мікалай Бузаноўскі і Віталь Жукоўскі



Механізатар з КСУП “Грабаў” Дзмітрый Гарошка з загадчыкам гаража Юрыем Гарошкам

Механізатар з КСУП “Грабаў” Дзмітрый Гарошка
з загадчыкам гаража Юрыем Гарошкам



Сейбіт з ААТ “Петрыкаўскі аграсервіс” Раман Лапіцкі

Сейбіт з ААТ “Петрыкаўскі аграсервіс” Раман Лапіцкі



Сейбіт КСУП “Кашэвічы” Сяргей Цагельнік

Сейбіт КСУП “Кашэвічы”
Сяргей Цагельнік

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ўключыліся ў  пасяўную кампанію. З 6 красавіка вядзецца сяўба ў КСУП “Кашэвічы”. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі Іван Слуцкі, па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика