Гаспадаркі раёна ўжо сеюць буракі і кукурузу. 21.by

Гаспадаркі раёна ўжо сеюць буракі і кукурузу

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Паспяхова завяршыўшы сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых, механізатары ААТ “Новае жыццё” і СВК “Агракамбінат Сноў” вядуць сяўбу цукровых буракоў.


Згодна з аператыўнай  інфармацыяй  райсельгасхарчу, прадастаўленай “НН”, па стане на раніцу 18 красавіка ў раёне было пасеяна 4645 гектараў збожжавых і зернебабовых, што складае 58 % да плана. На фінішнай прамой сёння — ДП “ЭБ “Свеклавічная” і РУП “Доследная навуковая станцыя”.

Салодкі корань гаспадаркі Нясвіжчыны будуць вырошчваць на 5464 гектарах, насенне лягло ў глебу на 475 га (9 %). Работы вядуць таксама буракаводы “Свеклавічнай” (засеяны 21 % плошчы), ААТ “Гарадзея” (16 %), ЗАТ “1 Мая” (14 %), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (13 %) і ААТ “Грыцкевічы” (7 %). Найбольшую дзённую прыбаўку (за 17 красавіка) далі  “Новае жыццё” (54 га) і “Гарадзея” (40 га).

17 красавіка ў ААТ “Новае  жыццё” прыступілі таксама да  сяўбы кукурузы. 10 гектараў зрабіў за першы дзень механізатар Адам Банеўскі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паспяхова завяршыўшы сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых, механізатары ААТ “Новае жыццё” і СВК “Агракамбінат Сноў” вядуць сяўбу цукровых буракоў. Згодна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика