Першыя акорды жніўнай сімфоніі. 21.by

Першыя акорды жніўнай сімфоніі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Надвор’е сёлета паскорыла  паспяванне сельгаскультур і пачатак жніва. Збожжаўборачныя  камбайны, па стане на раніцу 9 ліпеня, працавалі на палях шасці гаспадарак нашага раёна. Убіраюць азімы рапс  у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Сейлавічы”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. У раёне азімы рапс  займаў 1497 гектараў. Кожны гектар дае ў сярэднім па 28,9 цэнтнера алейнага насення. Самы высокі ўраджай — у “Нясвіжскіх Астроўках” (33,7 ц/га), у “Агракамбінаце Нясвіжскі” (32,7 ц/га).

Галоўны аграном “Нясвіжскіх Астровак” Аляксей Грох расказаў у панядзелак карэспандэнту “НН”:

— Азімы рапс убіраем выбарачна, па меры паспявання. Напрыклад, сёння камбайны ў поле не адпраўлялі, пойдуць заўтра. А пачалі жніўны сезон у гаспадарцы экіпажы старшых камбайнераў Валерыя Кішко, Віктара Люміна і Яўгена Ватазіна, якія працуюць на камбайнах “Палессе”. За дзень пры добрым раскладзе кожны намалочвае 40 — 50 тон алейнага насення. Дапрацоўваюць  яго на комплексе СЗК-30 аператары Алег Абрамовіч і Андрэй Аляшкевіч.

А з абеду ў панядзелак на ўборку насеннікаў шматгадовых траў выйшлі тры камбайны ў ААТ “Новае жыццё”. За іх штурваламі — Адам Банеўскі, Іван Акулік і Мікалай Каўшэль.

Жніво-2018 набірае абароты.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвор’е сёлета паскорыла  паспяванне сельгаскультур і пачатак жніва. Збожжаўборачныя  камбайны, па стане на раніцу 9 ліпеня, працавалі на палях шасці
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика