Навіны АПК. Нарыхтоўка кармоў. 21.by

Навіны АПК. Нарыхтоўка кармоў

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


У гаспадарках раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу. Напрыклад, у нядзелю, 8 ліпеня, механізатары ААТ “Новае жыццё” Віктар Буйко і Дзмітрый Юрашчык скасілі іх 70 гектараў. Адначасова на тых угоддзях, дзе маса дастаткова правялілася, яе здрабнялі на сянаж Іван Антановіч і Сяргей Бандзік. Яны вызвалілі плошчу ў 72 гектары. А каля МТФ “Жанкавічы” закрылі сянажную траншэю, на запаўненне якой затрачана два з палавінай дня.

У гэты дзень нарыхтоўвалі сянаж таксама механізатары ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, яны вызвалілі плошчу ў 85 га. А ў СВК “Агракамбінат Сноў” назапашвалі сена. Яго звезлі з 52 гектараў.

У цэлым па раёне па стане на 9 ліпеня траў другога ўкосу скошана 5007 га, убрана 4828 га. На 1 умоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 5,79 цэнтнера кармавых адзінак.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гаспадарках раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу. Напрыклад, у нядзелю, 8 ліпеня, механізатары ААТ “Новае жыццё” Віктар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика