Комплекс по выращиванию КРС «Песочная» СПК «Жуховичи» входит в топ лучших области республики. 21.by

Комплекс по выращиванию КРС «Песочная» СПК «Жуховичи» входит в топ лучших области республики

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод рэспубліканскіх комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы комплекс “Пясочная” СВК “Жухавічы” ўваходзіць у топ лепшых па асноўных паказчыках вытворчасці ялавічыны.


– Стабільнасць – тая рыса, якая характарызуе наш комплекс. Калі ў 2017 годзе сярэднясутачныя прывагі складалі 827 грамаў, то ў бягучым годзе гэтая лічба складае 828 грамаў, – прыводзіць асноўныя эканамічныя паказчыкі заатэхнік комплексу “Пясочная” Станіслаў Мікалаевіч Дземідзенка. – Па выніках мінулага года валавы прывес склаў 1292 тоны. У гэтым годзе маем 1325 тон, альбо 102,6%. Агульнае пагалоўе комплексу – 5328 галоў. Калі гаварыць пра рэалізацыю мяса, то лічбы будуць наступныя: прададзена 1627 тон ялавічыны, у тым ліку дзяржаве, а менавіта на ААТ “Слонімскі мясакамбінат” – 1568 тон.

Комплекс “Пясочная” пачаў працаваць прыкладна 40 гадоў таму. Апошнія 20 гадоў яго ўзначальвае граматны кіраўнік Генадзій Іванавіч Гудко, які змог выдатна наладзіць сістэму вырошчвання і адкорму жывёл. І ў гэтым выпадку можна гаварыць пра стабільнасць.

На тэрыторыі комплексу размяшчаюцца 16 будынкаў. Увогуле ўвесь працэс адкорму ўмоўна можна падзяліць на тры перыяды. Самыя маленькія насельнікі “Пясочнай” – месячнага ўзросту, каля якіх з асаблівым клопатам завіхаюцца даглядчыцы Надзея Мацейковіч і Алена Лукошка. Менавіта яны з’яўляюцца перадавікамі па асноўным паказчыку: сярэднясутачныя прывагі іх падапечных складаюць 920 грамаў і 875 грамаў адпаведна.

Для кожнага перыяду прадугледжаны свой рацыён. Так, выдатным кормам для цялят з’яўляецца грануляваны камбікорм КР-1. Праз некаторы час у рацыён паступова ўключаюцца сілас, сянаж і камбікорм уласнага гатавання.

На сённяшні дзень у шасці цялятніках размяшчаюцца 1800 цялят. Па меры сталення жывёла перамяшчаецца ў адкормачныя валоўнікі, дзе ў кожнай клетцы знаходзяцца па 10-14 быкоў. На апошнім этапе на комплексе жывёла знаходзіцца на ланцуговым утрыманні.

На “Пясочнай” працуе 56 чалавек, сярод якіх трактарысты, даглядчыкі, ветурачы і іншыя работнікі, чыю працу на комплексе лёгкай ніяк не назавеш. Але старанне і адказнае стаўленне кожнага работніка да выканання сваіх абавязкаў дазваляюць атрымліваць стабільныя станоўчыя паказчыкі.

Аксана ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод рэспубліканскіх комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы комплекс “Пясочная” СВК “Жухавічы” ўваходзіць у топ лепшых па асноўных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика