Кореличский район по многим позициям занимает лидирующие позиции на областном аграрном пьедестале. 21.by

Кореличский район по многим позициям занимает лидирующие позиции на областном аграрном пьедестале

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заўтра шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні прагучаць у адрас усіх тых, чыімі намаганнямі ствараецца харчовая бяспека нашай краіны.


Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аб дасягненнях аграрнага сектара Карэліччыны расказаў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Мікалаевіч Коршун.

– Анатолій Мікалаевіч, не сакрэт, што сёлета надвор’е праверыла аграрыяў Карэліччыны на трываласць. Якіх жа вынікаў у раслінаводстве атрымалася дасягнуць?

– Сапраўды, 2018 год стаў складаным для працаўнікоў зямлі. Тым не менш, аграрыі раёна паказалі сябе на поўную моц. Як вынік, шэраг перадавых пазіцый па выніках абласных спаборніцтваў: першае месца па ўраджайнасці рапсу, другое – па ўраджайнасці зерневых, такая ж пазіцыя па нарыхтоўцы кармоў. У раёне намалочана 85 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 44,1 ц/га. Гэты паказчык з’яўляецца чацвёртым сярод 118 раёнаў краіны. Безумоўна, паказчыка мінулага года не дасягнулі. Але спрацаваў закон прыроднай раўнавагі, і мы атрымалі выдатны ўраджай кукурузы. Намалочана 16025 тон зерня, што ў 5 разоў больш узроўню 2017 года.

– Як прайшла корманарыхтоўчая кампанія бягучага года?

– Аграрыі раёна выдатна папрацавалі ў гэтым накірунку. Менавіта таму мы маем ганаровае другое месца па выніках абласных спаборніцтваў. Нарыхтавана 11739 тон сена, што складае 166% да ўзроўню 2017 года. Закладзена 148 тысяч тон сенажу і 131 тысяча тон сіласу, што таксама перавышае паказчыкі мінулага года. Адным словам, кармоў нарыхтавана ў дастатковай колькасці.

– Вядома, што вытворчасць малака і мяса – асноўныя крыніцы прыбыткаў сельгаспрадпрыемстваў. А як абстаяць справы ў жывёлагадоўлі?

– Па асноўных паказчыках жывёлагадоўчай галіны Карэліцкі раён займае другую пазіцыю ў абласной зводцы. Упэўненымі тэмпамі нарошчваецца вытворчасць свініны. За 10 месяцаў бягучага года атрымана 6128 тон валавой прывагі, альбо 128% да ўзроўню 2017 года. У свінагадоўчай галіне першае месца ў Гродзенскай вобласці атрымаў свінакомплекс “Лукі” ДП “Лукі-Агра”.

Жывёлаводы раёна захавалі дасягнуты ўзровень вытворчасці малака – 100,9%. Надой на адну карову – 5063 кг, што на 40 кг больш паказчыка 2017 года. Вытворчасць яек склала 15,3 млн штук, альбо 141% да ўзроўню мінулага года.

Напярэдадні свята хочацца шчыра павіншаваць усіх работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і пажадаць ім не толькі ўтрымліваць дасягнутыя паказчыкі, але і ўздымацца на новыя вяршыні, плённа працуючы на карысць роднай Карэліччыны. Ветэранам хочацца выказаць словы падзякі за тыя працоўныя традыцыі, якія яны закладалі на працягу дзесяцігоддзяў. Моцнага вам здароўя, дабрабыту вашым сем’ям і новых поспехаў у працы!

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні прагучаць у адрас усіх тых, чыімі намаганнямі ствараецца харчовая бяспека нашай краіны. Напярэдадні Дня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика