Колькасць перадавікоў уборачнай кампаніі 2019 года павялічваецца
06.08.2019
—
Сельское хозяйство
|
Сёлетняя ўборачная кампанія ўжо перайшла свой экватар. Па стане на 6 жніўня абмалочана 57,5 працэнтаў плошчаў зерневых і зернебабовых культур. З кожным днём расце і колькасць лідараў жніва — тых, хто заняты абмалотам зерневых і тых, хто займаецца адвозам зерня ад камбайнаў. 28 ліпеня першым камбайнерам-тысячнікам у раёне стаў Юрый Ардынскі з ААТ “Даватарскі”. Малады камбайнер ААТ “Жвиранка” Раман Усцінуў у мінулую суботу, 3 жніўня, таксама пераадолеў тысячны рубеж па намалочаных тонах зерневых культур. Літаральна на наступны дзень Юрый Ардынскі адправіў у дзяржаўныя засекі 2.086 тон зерня ўраджаю 2019 года. Першых камбайнераў-тысячнікаў акрамя кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, райкама прафсаюза работнікаў АПК, павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, прадстаўнікі Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”. З высокімі працоўнымі дасягненнямі камбайнера ААТ “Жвіранка” Рамана Усцінава, які намалаціў звыш 1.000 тон зерня, і вадзіцеля ААТ “Даватарскі” Віталія Якушава, які перавёз ад камбайнаў больш, чым 1.000 тон зерня, як маладых перадавікоў ва ўзросце да 31 года, павіншавалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інна Шынкевіч і галоўны спецыяліст райкама БРСМ Наталля Тусікава. Яны ўручылі перадавікам дыпломы, грашовыя прэміі і памятныя падарункі. |
|