Урожайность кукурузы на силос в КСУП «Луки-Агро» одна из лучших в районе — 410 ц/га. 21.by

Урожайность кукурузы на силос в КСУП «Луки-Агро» одна из лучших в районе — 410 ц/га

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Карэліччыне працягваецца корманарыхтоўчая кампанія бягучага года. Калі летам уся ўвага аграрыяў раёна была накіравана на палеткі з сакавітамі травамі, то з першых тыдняў верасня на першы план выйшла царыца палёў – кукуруза. Яна з’яўляецца надзвычай каштоўнай кармавой культурай, а кукурузны сілас – адзін з самых энергетычна насычаных кармоў для буйной рагатай жывёлы.

укурузны сезон у КСУП “Лукі-Агра” распачаўся ў канцы мінулага тыдня. У першыя дні ўборкі з кожнага гектара атрымалі па 375 цэнтнераў пажыўнога корму. На раніцу 13 верасня ўраджайнасць зялёнай масы склала 400 ц/га.

– На канец уборкі плануем атрымаць прыкладна 500-550 ц/га, – дзеліцца намеснік дырэктара КСУП “Лукі-Агра” па раслінаводстве Анатолій Анікій. – Паказчыкаў мінулага года наўрад ці дасягнем, аднак забяспечыць пагалоўе гаспадаркі якасным сіласам адназначна зможам. У адрозненні ад мінулага года сёлета вільгацелюбівай кукурузе не хапіла ападкаў. Таму і ўраджайнасць, і валавы збор здрабнёнай кукурузы будуць ніжэйшыя. На ўчарашнюю раніцу ўбралі 35 га, з якіх атрымалі 1400 тон сіласу.

Непадалёк ад в. Далматаўшчына на “зялёным” жніве задзейнічаны два корманарыхтоўчыя камбайны. З першых дзён кукурузнага сезона за штурвалам “Палесся” працуе Юрый Тананка. Крыху пазней да ўборкі царыцы палёў далучыўся “Ягуар” пад кіраўніцтвам Ігара Мардзіловіча.


– Проста ўбраць кукурузу з палёў мала. Неабходна правільна, выконваючы ўсе тэхналагічныя патрабаванні, ажыццявіць трамбоўку і закладку сіласу, – адзначае Анатолій Анікій. – Вільготнасць зялёнай масы, якая прывозіцца з поля, не перавышае 75%. Даўжыня нарэзкі кукурузнага корму складае 2 сантыментры. Да таго ж корманарыхтоўчыя камбайны абсталяваны крэкерамі, якія, што вельмі важна, змяльчаюць кукурузныя зярняты. Па існуючых рэкамендацыях тэмпература закладкі сіласу павінна быць не больш за 35 градусаў. Іх мы абавязкова прытрымліваемся. На працягу дня тэхніка на трамбоўцы працуе бесперапынна. Пасля таго, як “Ягуар” і “Палессе” пакідаюць поле, работы на сіласнай траншэі яшчэ працягваюцца некаторы час.

На сённяшні дзень у КСУП “Лукі-Агра” поўным ходам ідуць іншыя асеннія сельскагаспадарчыя работы. Так, на раніцу 13 верасня аграрыямі гаспадаркі пад сяўбу азімых зерневых культур падрыхтавана 940 га. Азімая пшаніца пасеяна на 630 га з неабходных 700 га. Да ўборкі цукровых буракоў лукскія аграрыі прыступілі на мінулым тыдні. Аднак капанне салодкіх караняплодаў поўнасцю залежыць ад тэмпаў іх вывазкі на Гарадзейскі цукровы камбінат.


– Безумоўна, пэўныя праблемы з адпраўкай цукровых буракоў на перапрацоўку ёсць, – дзеліцца намеснік дырэктара КСУП “Лукі-Агра” па раслінаводстве. – Таму наўмысна стрымліваем уборку. Капаем буракі ў тыя дні, калі ведаем, што ў гаспадарцы будзе працаваць пагрузчык, і мы зможам вывозіць іх на цукровы камбінат.

На ўчарашнюю раніцу лукскія аграрыі ўбралі 90 га цукровых буракоў з запланаваных 350 га, накапалі 5490 тон салодкіх каранёў пры ўраджайнасці 610 ц/га. 4054 тоны сыравіны адпраўлена на перапрацоўку.

– Так, восенню работы шмат. Некаторыя віды сельгасработ супадаюць, – адзначыў Анатолій Анікій. – Аднак стараемся спраўляцца. На мехмайстэрнях пуста: усе механізатары і тэхніка ў полі. Калі здараюцца паломкі, інжынерная служба гаспадаркі заўсёды акажа неабходную дапамогу. Што датычыцца механізатараў гападаркі, то іх смела можна назваць універсальнымі. Кожны з іх можа працаваць на трох-чатырох агрэгатах.

 

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Карэліччыне працягваецца корманарыхтоўчая кампанія бягучага года. Калі летам уся ўвага аграрыяў раёна была накіравана на палеткі з сакавітамі травамі,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика