Як працуюць жывёлаводы МТФ «Юзэфова» ААТ «Ельня-Агра»?. 21.by

Як працуюць жывёлаводы МТФ «Юзэфова» ААТ «Ельня-Агра»?

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4369 (Копировать)
У пачатку тыдня мы наведалі малочнатаварную ферму ў вёсцы Юзэфова ААТ “Ельня-Агра”. Аператары машыннага даення займаліся мыццём даільных апаратаў, а мужчыны запрагалі коней, каб падвесці сянаж і іншы корм буйной рагатай жывёле. Побач знаходзілася і выконваючая абавязкі загадчыцы МТФ Алёна Шышковіч.
— На нашай ферме ўтрымліваюцца 148 галоў дойнага статку, а таксама 125 цялушак і бычкоў на дарошчванні, — сказала спецыяліст. — Тут працуюць тры даяркі і два падвозчыкі кармоў. Калектыў, як самі разумееце, невялікі, але старанны і зладжаны. Няма нараканняў на работу жывёлаводаў з боку спецыялістаў і кіраўніцтва гаспадаркі. У цяперашні час у сярэднім мы атрымліваем каля дзесяці кілаграмаў малака на карову за суткі. Валавы надой складае прыкладна 1300 кілаграмаў. У лютым пачнуцца асноўныя расцёлы, тады, канечне, і надоі таксама павялічацца. Нягледзячы на тое, што на нашай ферме няма малакапровада, кожны месяц мы атрымліваем малако класам “экстра”, дзякуючы і якаснаму корму, і старанным адносінам да працы аператараў машыннага даення.
Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу — віншую ўсіх працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, жадаю трывалага здароўя, фінансавага дастатку і дабрабыту ў сем’ях!
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика