Падрыхтоўка тэхнікі да работы ў новым сезоне — адзін з зімовых клопатаў сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны
10.01.2020
—
Сельское хозяйство
|
Безумоўна, у першую чаргу ўвага надзяляецца машынам, якія будуць задзейнічаны на веснавой сяўбе. Не адступаюць ад такога парадку і ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Рамонт ідзе тут належнымі тэмпамі і сканцэнтраваны ў асноўным на мехдвары, размешчаным у цэнтры гаспадаркі. — Усяго таварыства мае 7 энерганасычаных трактароў, 2 з якіх патрабуюць папраўкі, астатнія ўжо прайшлі планавае тэхнічнае абслу-гоўванне, — расказвае галоўны інжынер Міхаіл Чарапок. Дарэчы, былы выпускнік мясцовай школы пасля атрымання адпаведнай адукацыі па спецыяльнасці прыйшоў працаваць у родную гаспадарку, ніколькі не шкадуючы аб гэтым, і вось ужо амаль 4 гады шчыруе на яе карысць. — Да гэтых машын трэба дадаць 3 пасяўныя агрэгаты, рамонт неабходны аднаму. У спісе — па 3 глебаапрацоў-чыя агрэгаты і дыскатары, 7 абаротных плугоў і самаходны апырсквальнік. Акрамя гэтага, у наяўнасці каля 30 звычайных трактароў. Увогуле ў патрэбных для рамонту дэталях і вузлах дэфіцыту няма, галоўнае, каб былі грошы. Усяго неабходна дзесьці 50 тысяч рублёў. Спецыялістаў, занятых на рэабілітацыйных аперацыях, пастараліся зацікавіць матэрыяльна: за кожную адрамантаваную адзінку вядзецца канкрэтная даплата. Плюс створаны ўсе неабходныя ўмовы для паўнавартаснай працы: ёсць пакой для адпачынку, падведзена цёплая вада, каб памыць рукі, майстэрні ацяпляюцца. Усе слесары і механізатары забяспечаны спецадзеннем і сродкамі абароны. Працоўны графік зручны: па 7 гадзін штодня, акрамя нядзелі. Людзі імкнуцца выканаць даведзенае заданне як мага лепш і хутчэй. Абсталяванне дазваляе тут жа, у майстэрні, ажыццяўляць зварачныя і такарныя работы, што таксама станоўча ўплывае на ўвесь працэс. Вось толькі, на жаль, патрэбны добры токар. Абяцаем яму дастойную зар-плату і сацпакет. Улічваючы ўсе абставіны, спадзяюся, што тэхніка будзе якасна нала-джана і з наступленнем сезона своечасова выйдзе на поле. Каментарый загадчыка аддзела механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргея Дарафейчыка: «У раёне гатоўнасць сельгастэхнікі да веснавых палявых работ складае прыкладна 50 працэнтаў, а да 1 сакавіка павінны падысці з удвая большай лічбай. На рамонт і абслугоў-ванне неабходна 230 тысяч рублёў, у тым ліку дзесьці 100 — на ўзнаўленне энерганасычаных трактароў. Ужо цалкам абслужана 15 з 26 абаротных плугоў, 14 з 18 культыватараў і 9 дыскатараў, што складае палову з іх. Калі такія ж тэмпы падрыхтоўкі сельгастэхнікі захаваюцца і ў бліжэйшы час, можна з упэўненасцю сказаць, што нашы гаспадаркі да чарговай пасяўной прыступяць у поўным узбраенні».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Безумоўна, у першую чаргу ўвага надзяляецца машынам, якія будуць задзейнічаны на веснавой сяўбе. Не адступаюць ад такога парадку і ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Рамонт...
|
|