Оперативная информация о ходе посевной в Дубровенском районе. 21.by

Оперативная информация о ходе посевной в Дубровенском районе

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На Дубровеншчыне пасяўная ў самым разгары. Пасля завяршэння работ па сяўбе ранніх зерневых у раёне аператыўна пасеялі лён. Працаўнікі льнозавода і льносеючых сельгаспрадпрыемстваў засеялі  льняны клін у 2850 гектараў. А да свята Першамая была завершана сяўба яравога рапсу. Яго ў раёне будуць вырошчваць на плошчы 2166 гектараў.

Зараз поўным ходам ідзе сяўба кукурузы. Царыца палёў зойме плошчу 6300 гектараў, з іх на плошчы 1500 гектараў яе будуць вырошчваць на зерне. У апошні дзень красавіка кукуруза ў раёне была пасеяна на плошчы 939 га, альбо план быў выкананы на 15%. Лідарамі на сяўбе кукурузы з’яўляюцца працаўнікі КУСГП імя Чарняхоўскага, яны выканалі гэтыя работы больш чым на палове запланаваных плошчаў. Трэццюю частку адведзеных пад кукурузу плошчаў засеялі ў ААТ «Якубава-Агра» і «Каманіна».

Вядуцца ў раёне і іншыя сельгасработы. Так, хімічная праполка азімых праведзена на плошчы   3337 га, што складае 32% ад запланаванага. Набліжаецца да завяршэння падсеў шматгадовых траў, пачалі другую падкормку азімых.

Зараз кожны дзень на вес золата. Аграрыі ведаюць сваю справу: ёсць стымул для працы, прысутнічае здаровы азарт. Вось толькі б дачакацца дажджу.

Святлана ШУРПАКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Дубровеншчыне пасяўная ў самым разгары. Пасля завяршэння работ па сяўбе ранніх зерневых у раёне аператыўна пасеялі лён. Працаўнікі льнозавода
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика