Аграрии Кореличчины скосили более 70% трав первого укоса. 21.by

Аграрии Кореличчины скосили более 70% трав первого укоса

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Шэраг сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны набліжаюцца да завяршэння першага ўкосу траў. Згодна з аператыўнымі дадзенымі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 16 чэрвеня карэліцкімі аграрыямі скошана травы больш як на 11 тыс. га, што складае 72% ад запланаваных 15400 га.

Лідарамі сёлетняй касавіцы з’яўляюцца КСУП “Лукі-Агра” (97%), КСУП “Цырын-Агра” (86%) і СВК “Маяк-Заполле” (84%). Да таго ж жухавіцкія аграрыі скасілі 1985 га траў першага ўкосу, альбо 83% ад плана, свіцязянскія працаўнікі – 1124 га, што складае 82% ад запланаванага.

Паводле дадзеных райсельгасхарчу, на ўчарашнюю раніцу гаспадаркамі раёна нарыхтавана амаль 65400 тон сенажу і 298 тон сена. У стрэйч-плёнцы нарыхтавана больш за 2200 тон травяных кармоў. Па аб’ёмах закладзенага сенажу перадавікамі раёна з’яўляюцца СВК “Жухавічы”, “Свіцязянка-2003” і “Маяк-Заполле”. Працаўнікі кожнага сельгаспрадпрыемства нарыхтавалі больш за 9 тыс. тон высакаякаснага сенажу.

Усяго гаспадаркамі Карэліччыны нарыхтавана 18451 тона кармавых адзінак, у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы – 6,4 ц кармавых адзінак.

Аксана ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэраг сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны набліжаюцца да завяршэння першага ўкосу траў. Згодна з аператыўнымі дадзенымі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика