К 65-летию освобождения Беларуси. Геройский труд железнодорожников
29.04.2010 11:16
—
Новости Общества
| БелТА
Источник материала: БелТА Геройский труд железнодорожниковНакануне летней наступательной операции огромная нагрузка легла на плечи железнодорожников. От них требовалось за короткий период времени перебросить к фронту боеприпасы, технику, войсковые части. Из воспоминаний командующего 1-м Прибалтийским фронтом И.Баграмяна Наш штаб в результате тщательных расчетов определил, что для обеспечения наступления войск фронта летом 1944 года потребуется накопить 1682 вагона боеприпасов, 2930 цистерн горючего, 2765 вагонов продовольствия и 815 вагонов других материальных средств. Докладывая об этом, обычно невозмутимый начальник тыла растерянно разводил руками: "Представить себе не могу, как мы сможем в короткий срок протолкнуть по единственной железной дороге такую махину". А ведь надо было еще подвозить и пополнение. Офицеры тыла и железнодорожники трудились героически /Баграмян И.Х. Так мы шли к победе/. Железнодорожники действительно трудились героически. Выполняя поставленные задачи, они нередко рисковали своей жизнью. Часто рейс к фронту и обратно становился для бригады поезда настоящим подвигом. Из сообщения в газете "Савецкая Беларусь" Трое сутак не выходзіў з-пад бамбёжкі паравоз машыніста Паўла Пятрова. Завыванне пікіруючых самалётаў, аглушальныя выбухі бомбаў і траскатня кулямётнага абстрэлу змяняліся хвілінамі напружанай цішыні. У гэтыя хвіліны здавалася - яшчэ адзін налёт, і нервы не вытрымаюць. Налёт паўтараўся, і нервы вытрымлівалі. Усе заставаліся на сваіх пастах, усе ўпэўнена выконвалі работу. Наступілі чацвёртыя суткі. У гэтыя суткі брыгада вытрымала такое выпрабаванне, якое могуць вытрымаць толькі людзі, якімі валодае глыбокі патрыятызм, людзі высокай воінскай дысцыпліны. Брыгада вяла выключна важны поезд. У небе з’явіліся нямецкія сцярвятнікі. Яны пачалі бамбіць састаў, але дарэмна. Умела манеўрыруючы, Пятроў выводзіў састаў ад прамога пападання бомбаў. Тады фашысцкія лётчыкі вырашылі вывесці са строю паравоз і брыгаду. За два перагоны ад апошняй станцыі на паравоз накінуліся тры варожыя самалёты і сталі паліваць яго кулямётным агнём. Пятроў, каб яго не забіла праз акно контрбудкі, прысеў на кортачкі і ў такім нязручным становішчы працягваў рэгуляваць рычагамі. Памочнік машыніста Казлоўскі пад градам куль сачыў за саставам. Раптам ён крыкнуў: "Тэндэр прабілі". Пятроў выглянуў у вакно. Знізу тэндэра ліліся струмені вады. Было зразумела, што пройдзе крыху часу, і вада выцеча. Тады прыйдзецца гасіць паравоз. Машыніст даў экстранае тармажэнне. Лётчыкі не чакалі раптоўнай, амаль імгненнай, астаноўкі поезда. Бомбы і на гэты раз не папалі ў цэль. Пятроў выскачыў з контрбудкі з бярозавымі пробкамі ў руках і пачаў забіваць прабоіны ў тэндэры. Хутка над галавой зноў пачулася завыванне пікіруючага самалёта. Машыніст упаў на зямлю. Зусім блізка, узняўшы пыл, у зямлю ўпілася чарга куль. Калі самалёт рабіў новы заход, машыніст працягваў работу. Прабоін было так многа, што не хапіла пробак. Пятроў аклікнуў памочніка: "Давай яшчэ пробкі!". Замест памочніка пробкі вынесла кандуктар Магіна. "Памочнік забіты", - сказала яна. Тут жа па нагах яе паласнула кулямётная чарга. Магіна ўпала, абліваючыся крывёй. Заладзіўшы прабоіны, машыніст ўзлез на паравоз. Тут ён адчуў, што левая рука яго не дзейнічае. Пятроў машынальна паглядзеў на плячо: праз парваную кулямі вопратку цякла кроў. Качагар, аглушаны ўдарам кавалка жалеза, адарванага кулямі, падняў галаву. Перасохшымі губамі ён прашаптаў: "Вада?..". Пятроў здзіўлена паглядзеў на яго. Качагар з цяжкасцю паўтарыў: "Вады ў тэндэры хопіць?". Машыніст замест адказу кіўнуў галавой на інжэктар і крыкнуў: "Качай!". Усё гэта адбылося ў лічаныя хвіліны. І поезд зноў то з бешанай хуткасцю, то змяншаючы ход імчаўся наперад. Яго вялі двое застаўшыхся ў жывых з усёй брыгады - машыніст Пятроў і качагар Грэбянюк. Абодва параненыя, яны давялі састаў да станцыі прызначэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Геройский труд железнодорожников Накануне летней наступательной операции огромная нагрузка легла на плечи железнодорожников. От них требовалось за короткий...
|
|