Шляхам Непагаснай лампады. 21.by

Шляхам Непагаснай лампады

26.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27.08.2009

Больш за 400 святыняў Беларусі асвечаны Благадатным агнём ад Гроба Гасподня

Традыцыйная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Шлях да святыняў” накіруецца з Мінска ў Смаргонь у сераду, 2 верасня, і завершыцца 6 верасня. Як паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Станіслаў Палякоў, гэтае штогадовае паломніцтва — неад’емная частка Дня беларускага пісьменства — адбудзецца сёлета ў шаснаццаты раз. Яго маршрут пройдзе па тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Пачнецца шлях паломнікаў ад Свята-Духава кафедральнага сабора. Наведаюць яны таксама Святое поле каля вёскі Загор’е Сталовіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна, Салігорск і гарадскі пасёлак Старобін Мінскай вобласці, гарады Лельчыцы і Мазыр Гомельскай вобласці, Чэрвень і Смалявічы на Міншчыне. Далей удзельнікі акцыі накіруюцца праз вёску Багушы (Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр) і Сукневічы Смаргонскага раёна ў сталіцу Дня беларускага пісьменства, Смаргонь. Як расказала кіраўнік навукова-асветніцкай экспедыцыі беларуская пісьменніца, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Ніна Загорская, за шаснаццаць гадоў існавання акцыі экспедыцыйны “храм на калёсах” праехаў больш за 16 тысяч кіламетраў, і “Гасподзь у вобразе агню пабываў ва ўсіх абласцях і епархіях нашай краіны”. Удзельнікі навукова-асветніцкай экспедыцыі — вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтваў, педагогі, прадстаўнікі духавенства праводзяць у школах і для дарослых адкрытыя ўрокі, чытаюць вершы, наведваюць нямоглых у бальніцах, сірот і пажылых людзей у дамах міласэрнасці. Акрамя таго, у гэтым годзе плануецца ў кожным пункце маршруту па традыцыі пасадзіць сад малітвы. Нагадаем, што падрыхтоўкай экспедыцыі займалася Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой, міністэрствамі культуры і адукацыі, упаўнаважаным па справах рэлігіі і нацыянальнасцей, іншымі ведамствамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 400 святыняў Беларусі асвечаны Благадатным агнём ад Гроба Гасподня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика