У пагонi за незаконным прыбыткам вы рызыкуеце страцiць свой кавалак зямлi. 21.by

У пагонi за незаконным прыбыткам вы рызыкуеце страцiць свой кавалак зямлi

28.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За два днi Генпракуратура выявiла ў Мiнску 15 фактаў нямэтавага выкарыстання зямельных участкаў.
 
"Дзяржава дае зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва жылых дамоў, а некаторыя несумленныя грамадзяне нелегальна размяшчаюць там станцыi тэхнiчнага абслугоўвання аўтамабiляў, вытворчыя памяшканнi i офiсы", — абураецца начальнiк аддзела па наглядзе за выкананнем правоў i свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Беларусi Павел РАДЗIВОНАЎ.

Больш за ўсё такiх правапарушэнняў выяўлена ў Цэнтральным i Фрунзенскiм раёнах сталiцы.

— Напрыклад, на вулiцы Ржавецкай, што паблiзу рынка Ждановiчы, знаходзiцца ангар (плошчай 350 м 2), якi прылягае да iндывiдуальнага жылога дома, — расказвае Павел Радзiвонаў. — На тэрыторыi гэтага тэхнiчнага памяшкання размешчана нелегальная мэблевая вытворчасць i склад мотатэхнiкi. На момант праверкi там было каля 300 матацыклаў i мапедаў. У вытворчае памяшканне быў ператвораны i iндывiдуальны жылы дом, якi размяшчаецца на перавулку Чарвякова ў пасёлку Навiнкi. Там на плошчы звыш 500 м 2 знаходзiлася станцыя тэхнiчнага абслугоўвання аўтамабiляў. У дзень праверкi мы налiчылi там нi многа нi мала 50 аўтамабiляў. Я перакананы, што далёка не кожная станцыя можа пахвалiцца такiм вялiкiм памяшканнем для абслугоўвання аўто. Акрамя таго, названыя месцы складана адрознiць ад звалкi, побач з якой даводзiцца жыць гаспадарам суседнiх дамоў.

Пракурорская праверка выявiла таксама факты будаўнiцтва шматкватэрных дамоў на ўчастках, якiя выдзелены пад iндывiдуальнае будаўнiцтва. Такiя парушэннi выяўлены, у прыватнасцi, на тэрыторыi Першамайскага i Савецкага раёнаў горада Мiнска.

— Да такой сiтуацыi з выкарыстаннем зямельных участкаў, выдзеленых пад будаўнiцтва iндывiдуальнага жылля ў Мiнску, прывяло патуранне мясцовых уладаў, — адзначыў Павел Радзiвонаў. — Я не паверу, што кiраўнiкi адмiнiстрацый i прадстаўнiкi розных кантралюючых органаў не ведалi пра выяўленыя парушэннi зямельнага заканадаўства. Не заўважыць падобных фактаў, аб'язджаючы горад па працоўных абавязках, проста немагчыма. Хутчэй, чыноўнiкi проста заплюшчвалi на iх вочы.

Паводле слоў работнiка Генеральнай пракуратуры, адмiнiстрацыi раёнаў, на жаль, практычна не выкарыстоўваюць сваё права канфiскоўваць зямельныя ўчасткi, якiя выкарыстоўваюцца не па прызначэннi.

— Мы ж, у сваю чаргу, будзем на гэтым настойваць, — падкрэслiў Павел Радзiвонаў. — Акрамя таго, пракантралюем, каб былыя ўладальнiкi не пазбеглi адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Iх незаконная дзейнасць, мяркую, моцна ўдарыць па кiшэнi. Не выключаю, што ў дачыненнi да некаторых прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўлялi сваю незаконную дзейнасць на зямельных участках, выдзеленых пад iндывiдуальнае будаўнiцтва, будуць заведзены крымiнальныя справы. Апошняе слова — за судом.

Генпракуратура ж працягне праверкi нямэтавага выкарыстання зямельных участкаў не толькi ў Мiнску, але i ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi. Такiм чынам, паводле слоў Паўла Радзiвонава, многiя грамадзяне рызыкуюць у пагонi за незаконным прыбыткам страцiць свой кавалак зямлi.

Сёлета па ўсёй краiне пракуратура правяла каля 340 праверак выканання зямельнага заканадаўства. У вынiку гэтых праверак дзяржаўны бюджэт папоўнiўся прыблiзна на 600 мiльёнаў рублёў, у дачыненнi да трох правапарушальнiкаў заведзены крымiнальныя справы, каля 200 чалавек прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За два днi Генпракуратура выявiла ў Мiнску 15 фактаў нямэтавага выкарыстання зямельных участкаў. "Дзяржава дае зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва жылых дамоў, а некаторыя несумленныя грамадзяне нелегальна размяшчаюць там станцыi тэхнiчнага абслугоўвання аўтамабiляў, вытворчыя памяшканнi i офiсы", — абураецца начальнiк аддзела па наглядзе за выкананнем правоў i свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Беларусi Павел РАДЗIВОНАЎ.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика