Мама Колі не патрапіла на дзень нараджэння сына
01.09.2009 12:03
—
Новости Общества
|
Расійскі палітычны аналітык Андрэй Суздальцаў распавёў Еўрарадыё, што маці Мікалая Лукашэнкі, малодшага сына кіраўніка дзяржавы, працуе галоўным урачом санаторыя міністэрства аховы здароўя ў Сочы. Гэтая інфармацыя дакладная і не трэба распускаць чуткі пра яе знікненне, кажа Андрэй Суздальцаў:
"Яна працуе ў санаторыі "Беларусь" галоўным урачом. З ёй усё нармальна". Там жа маці нядаўна сустрэлася з сынам, калі той прыехаў з бацькам на перамовы да расійскага прэзідэнта, таму Колі і не было на гэтай сустрэчы: "Яго прывезлі і яна там з ім сустракалася. І дазволіла бацьку спакойна пабываць на перамовах з Мядзведзевым". А вы гэта дакладна ведаеце? "Так. Я займаюся палітычнай аналітыкай, як любы палітычны аналітык я павінен ведаць многія рэчы". А вось свой 5-ы дзень нараджэння 31 жніўня хлопчык адзначаў без маці ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, дзе з рабочай паездкай знаходзіўся Аляксандр Лукашэнка. Хлопчыку на дзень нараджэння прынеслі вялікі торт. Але ён, як піша "Интерфакс", сам прапанаваў бацьку наведаць дзіцячы садок вёскі Ляскавічы, дзе ў неафіцыйнай абстаноўцы дзеці павіншавалі Мікалая з днём нараджэння і за святочным сталом пачаставаліся тортам. Аляксандр Лукашэнка з гэтай нагоды падараваў выхаванцам садка кампутар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ірына Абельская працуе галоўным урачом санаторыя "Беларусь" у Сочы. Там яна нядаўна сустрэлася з сынам першы раз за год.
|
|