Патрыярх Кiрыл падтрымаў спробу Сербii аспрэчыць незалежнасць Косава ў судзе ААН. 21.by

Патрыярх Кiрыл падтрымаў спробу Сербii аспрэчыць незалежнасць Косава ў судзе ААН

01.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Кiрыл выказаў падтрымку спробам сербскага ўрада аспрэчыць незалежнасць свайго былога края Косава на мiжнародным узроўнi. "Мы ведаем, што сербскi ўрад падаў iск у Мiжнародны суд ААН на прадмет незаконнасцi надання незалежнасцi Косаву. Я пазнаёмiўся з рэакцыяй расiйскага МЗС па гэтай праблеме, i я згодны з гэтай пазiцыяй", — сказаў Патрыярх у аўторак на сустрэчы з паслом Сербii Елiцай Кур'як.

Ён адзначыў, што той факт, што "цэлы шэраг дзяржаў прызналi незалежнасць Косава, створыць не самы спрыяльны фон для судовага разгляду", аднак выказаў надзею, што "нормы мiжнароднага права будуць абароненыя судом, бо iнакш можна чакаць абсалютна рознага развiцця падзей, якiя дэстабiлiзуюць мiжнародныя адносiны.

МВФ прыстрашыў разарваць супрацоўнiцтва з Украiнай

Мiжнародны валютны фонд (МВФ) можа спынiць супрацоўнiцтва з Украiнай, калi ўлады краiны будуць правакаваць iнфляцыю, парушаць стабiльнасць банкаўскай сiстэмы, а таксама беспадстаўна нарошчваць бюджэтны дэфiцыт. Аб гэтым паведамляе КорреспонденТ.nеt са спасылкай на заяву пастаяннага прадстаўнiка МВФ ва Украiне Макса Альера.

Паводле словаў Альера, калi павелiчэнне бюджэтнага дэфiцыту стане вынiкам наўмыснай палiтыкi дзяржавы, супярэчнай духу i мэтам праграмы супрацоўнiцтва з МВФ, фонд спынiць супрацоўнiцтва. "Не маем намеру прымаць удзел у палiтыцы, якая прывядзе да паглыблення эканамiчнага крызiсу", — дадаў Альер.

Нагадаем, украiнскi бок дамовiўся з МВФ аб вылучэннi крэдыту ў 16,5 мiльярда долараў яшчэ ў канцы 2008 года. З гэтай сумы Украiна ўжо атрымала 10,5 мiльярда долараў, а ў канцы кастрычнiка гэтага года ў Кiеў прыбудзе мiсiя МВФ для абмеркавання чарговага транша пазыкi.

З-за крызiсу ў Латвii тысячам дзяцей давядзецца змянiць школу

У Латвii больш за тры з паловай тысячы дзяцей i падлеткаў у новым навучальным годзе змушаныя змянiць школу ў сувязi са скарачэннем дзяржаўных выдаткаў на адукацыю. Такую лiчбу, як паведамляе DЕLFІ, назвала кiраўнiк мiнiстэрства адукацыi краiны Таццяна Коку.

Як паведамлялася раней, ва ўмовах недахопу сродкаў, выклiканага цяжкiм эканамiчным крызiсам, латвiйскiя ўлады вырашылi скарацiць шэраг школ (шляхам iх аб'яднання з iншымi навучальнымi ўстановамi). Акрамя iншага, з новага навучальнага года дзейнiчае прынцып "грошы iдуць за вучнем", гэта значыць, фiнансаванне пастаўлена ў залежнасць ад колькасцi навучэнцаў. Школам, у якiх мала навучэнцаў, такая сiстэма фактычна пагражае лiквiдацыяй (тых грошай, якiя "прывядуць" за сабой школьнiкi, не хопiць на ацяпленне, зарплату настаўнiкам i iншыя патрэбы). У сярэдзiне жнiўня мiнiстр адукацыi паведамiла, што з мясцовымi ўладамi ўзгодненая лiквiдацыя 36 i рэарганiзацыя 68 школ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Кiрыл выказаў падтрымку спробам сербскага ўрада аспрэчыць незалежнасць свайго былога края Косава на мiжнародным узроўнi. "Мы ведаем, што сербскi ўрад падаў iск у Мiжнародны суд ААН на прадмет незаконнасцi надання незалежнасцi Косаву. Я пазнаёмiўся з рэакцыяй расiйскага МЗС па гэтай праблеме, i я згодны з гэтай пазiцыяй", — сказаў Патрыярх у аўторак на сустрэчы з паслом Сербii Елiцай Кур'як. Ён адзначыў, што той факт, што "цэлы шэраг дзяржаў прызналi незалежнасць Косава, створыць не самы спрыяльны фон для судовага разгляду", аднак выказаў надзею, што "нормы мiжнароднага права будуць абароненыя судом, бо iнакш можна чакаць абсалютна рознага развiцця падзей, якiя дэстабiлiзуюць мiжнародныя адносiны.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика