Хто куды, а вы — у грыбы?. 21.by

Хто куды, а вы — у грыбы?

01.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аднак добра, калi вы — вопытны грыбнiк. А калi ў лесе бываеце даволi рэдка? Мы папрасiлi спецыялiстаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя даць для гэтай катэгорыi гараджан пэўныя рэкамендацыi.

Некаторыя вiды грыбоў, такiя як асеннiя апенькi, звычайная вешанка, белы грыб, звычайная лiсiчка выводзяць з арганiзма канцэрагенныя рэчывы i цяжкiя металы, тым самым выконваючы прафiлактычную i лячэбную ролi ва ўзнiкненнi ракавых, сардэчна-сасудзiстых i iншых захворванняў. Харчовая каштоўнасць абумоўлiваецца ўтрыманнем у iх арганiчных злучэнняў i мiнеральных соляў. Па сваiм хiмiчным саставе яны блiзкiя да прадуктаў жывёльнага паходжання i агароднiны.

Грыбы падзяляюцца па катэгорыях у залежнасцi ад iх спажыўнай каштоўнасцi. Да першай катэгорыi адносяцца белы грыб, рыжык. Да другой — грузды, маслякi, падасiнавiкi, шампiньёны. Да трэцяй — ваўнянкi, лiсiчкi, махавiкi, апенькi, бабкi, польскi грыб, смарчкi, страчкi, сыраежкi. Да чацвёртай катэгорыi — звычайная вешанка, гаварушкi, радоўка i iншыя.

Век грыба — адна дэкада ў бабкi, лiсiчкi, апенькi, валуя. У белага грыба i падасiнавiка на дзень больш. За пяць дзён падасiнавiк уздымаецца на вышыню 12 сантыметраў, бабка — на 7, белы грыб — на 9, апенькi — на 6, лiсiчкi — на 4 сантыметры. Калi наблiжаецца час выспявання грыбных спораў (насення), грыб робiцца вялым, губчатым, слiзкiм, чарвiвым. Яго трэба выкiдваць. Але лепш не на зямлю, а нанiзаўшы шляпку на сук дрэва, галiнку куста, каб, калi высахнуць споры, вецер разнёс iх як гарантыю будучага ўраджаю.

Ядомыя грыбы назапашваюць цяжкiя металы i iншыя хiмiчныя злучэннi, якiя здольныя выклiкаць у чалавека атручэннi, таму асаблiва небяспечна збiраць грыбы ўздоўж магiстральных аўтамабiльных дарог i ў прыгарадных лясах, у раёне выкiдаў хiмiчных прадпрыемстваў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак добра, калi вы — вопытны грыбнiк. А калi ў лесе бываеце даволi рэдка? Мы папрасiлi спецыялiстаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя даць для гэтай катэгорыi гараджан пэўныя рэкамендацыi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика