Броня для нядбайных — больш за 9 тысяч месцаў
14.09.2009
—
Новости Общества
|
Для бацькоў, абавязаных кампенсаваць выдаткi на дзяржаўнае ўтрыманне дзяцей, вызначана спецыяльная броня ў 9392 працоўныя месцы. Пры гэтым, як паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, з улiкам адукацыi i квалiфiкацыi гора-бацькоў у гэтым выпадку гаворка iдзе, як правiла, аб прапановах рабочых вакансiй. Паводле звестак мiнiстэрства, у цэлым за сёлетнiя студзень-лiпень у службы занятасцi звярнулiся 3441 нядбайных бацькоў, пры гэтым 3290 з iх (або 97,8 % ад агульнай колькасцi) былi працаўладкаваныя. I ў тым лiку 2604 чалавекі — менавiта за кошт бронi. Разам з тым праблема працоўнай дысцыплiны тут застаецца па-ранейшаму актуальнай. У сувязi з гэтым, адзначыла Галiна Трафiменка, прынятае рашэнне аб стварэннi ў кожнай вобласцi спецыяльных мабiльных груп, задача якiх — праверка яўкi на працу i правядзенне прафiлактычных гутарак. Сяргей ГРЫБ. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |