Гiсторыя не церпiць перапiсванняў. 21.by

Гiсторыя не церпiць перапiсванняў

14.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдаднi 17 верасня прадстаўнiкi левых партый i грамадскiх аб'яднанняў, парламентарыi i навукоўцы абмеркавалi падзеi 70-гадовай даўнiны. Аналiзавалi гiстарычнае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусi i БССР, ацэньвалi падзею ў кантэксце сучасных рэалiй. На канферэнцыi прысутнiчалi таксама кiраўнiкi дыпмiсiй В'етнама i Кубы.

— Мы бачым, як з'яўляюцца новыя трактоўкi тых падзей, — дзелiцца сваiмi развагамi з журналiстамi старшыня аргкамiтэта канферэнцыi, другi сакратар ЦК КПБ, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Iгар Карпенка. — Мы не можам мiрыцца з тымi палiтычнымi i прававымi ацэнкамi, якiя сёння даюцца. Чаму? Таму што прававую i палiтычную ацэнку Другой сусветнай вайне далi Ялцiнская i Патсдамская канферэнцыi. Нюрнбергскi працэс асудзiў ваенных злачынцаў, а Хельсiнкская нарада, якая стаяла ля вытокаў утварэння АБСЕ, таксама заклiкала прытрымлiвацца дасягнутых дамоўленасцяў. Сёння вось гэтыя iдэолагi роўнай адказнасцi СССР i Германii за развязванне Другой сусветнай вайны нас падштурхоўваюць да своеасаблiвага перагляду яе вынiкаў. I ў сувязi з гэтым у грамадскасцi, вядома ж, узнiкае пытанне: што гэта — чарговыя тэрытарыяльныя перадзелы, пераразмеркаванне сфер уплыву? Што за гэтым стаiць? Мы да сваёй незалежнасцi, i цэласнасцi iшлi доўгiя гады i не можам мiрыцца з такiм падыходам, з такой ацэнкай гiсторыi...

На думку палiтыка, сёння ўсе працэсы ў Еўропе сведчаць пра тое, што iдзе фактычна перагляд вынiкаў Другой сусветнай вайны.

— Хацелася б нагадаць усiм гэтым дзеячам ад палiтыкi, якiя, мусiць, дрэнна ведаюць гiсторыю: менавiта з моманту перагляду версальскiх мiрных дамоўленасцяў стварылася тая ваенна-палiтычная сiтуацыя, якая i прывяла да Другой сусветнай. Дык давайце адумаемся i будзем жыць рэалiямi сённяшняга свету, а не выкарыстоўваць смажаныя гiстарычныя факты для апраўдання нейкiх сваiх iдэалагiчных i палiтычных замераў.

Зоя ВАРАНЦОВА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi 17 верасня прадстаўнiкi левых партый i грамадскiх аб'яднанняў, парламентарыi i навукоўцы абмеркавалi падзеi 70-гадовай даўнiны. Аналiзавалi гiстарычнае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусi i БССР, ацэньвалi падзею ў кантэксце сучасных рэалiй. На канферэнцыi прысутнiчалi таксама кiраўнiкi дыпмiсiй В'етнама i Кубы.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика