.... 21.by

...

14.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Плешчанiцах (Лагойскi раён) хворы з нажом напаў на санiтарку. Інцыдэнт адбыўся ранiцай. 54-гадовы мясцовы жыхар, якi знаходзiўся на стацыянарным лячэннi ў iнфекцыйным аддзяленнi, узламаў дзверы ў тэрапеўтычнае аддзяленне i без прычыны ўдарыў нажом у грудзi 38-гадовую санiтарку. Ён затрыманы i дастаўлены ў Рэспублiканскую псiхiятрычную бальнiцу "Навiнкi". Распачата крымiнальная справа.

Мiнi-завод па вытворчасцi фальсiфiкаванай гарэлкi знiшчаны ў Гродзенскiм раёне. Падпольную вытворчасць алкагольнай прадукцыi ў вёсцы Каробчыцы наладзiў жыхар Гродна. Ён выпускаў левую гарэлку, выкарыстоўваючы вядомыя маркi айчынных i замежных вытворцаў. За яго дзейнасцю мiлiцыя сачыла больш за месяц, а машыну з падробленай гарэлкай затрымалi супрацоўнiкi ДАI. У салоне было знойдзена 50 бутэлек гарэлкi розных найменняў ёмiстасцю па 0,7 л кожная. Пасля гэтага была лiквiдаваная вытворчасць у в. Каробчыцы. Канфiскавана прадукцыi i прыстасаванняў для яе выпуску на суму амаль Br13 млн. Выявiлася, што летась мужчына прыцягваўся да адказнасцi за аналагiчныя супрацьпраўныя дзеяннi, аднак высноў не зрабiў.

 Аршанскi пенсiянер загiнуў у вынiку двайнога наезду машын. ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак каля вёскi Юрцава Аршанскага раёна. Жыхар Украiны на аўтамабiлi "Мерседэс" збiў 68-гадовага пенсiянера, якi не быў абазначаны святлоадбiвальным элементам. Следам на мужчыну наехала аўтамашына "Ман" якой кiраваў жыхар Брэста. У вынiку жыхар Аршанскага раёна загiнуў. Вядзецца следства.

 Бiшкекскi мiжраённы суд задаволiў iск грамадскага фонду "Лiга абаронцаў правоў дзiцяцi" да ўрада рэспублiкi аб прызнаннi таго, што пастанова кабiнета мiнiстраў аб увядзеннi школьнай формы для навучэнцаў 1-4 класаў супярэчыць заканадаўству. Як высветлiлася, продаж школьнай формы праводзiцца нягледзячы на тое, што санiтарная служба Кiргiзii не давала заключэння аб яе адпаведнасцi санiтарна-эпiдэмiялагiчным патрабаванням. Суд палiчыў довады праваахоўнiкаў аб'ектыўнымi i адмянiў рэалiзацыю пастановы. У Кiргiзii ў большасцi сем'яў — па некалькi дзяцей, i многiя бацькi скардзяцца, што проста не ў стане купiць усiм iм форму. Акрамя гэтага, яна часта нiзкай якасцi i шыецца з сiнтэтычных матэрыялаў.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

У Жытомiры з выпадку 1125-гадовага юбiлею на цэнтральнай плошчы горада гараджанам прэзентавалi "Рог дастатку". Ён складаўся з 1125 абаранкаў, булачак i рагалiкаў агульнай вагой у 35 кг. Даўжыня гэтага кулiнарнага шэдэўра склала 3 метры, у дыяметры ён быў 80 см, на яго выраб спатрэбiлася 25 кг мукi, больш за 100 яек, 25 кг цукру i 5 кг сухога малака. Падчас урачыстай прэзентацыi да яго нечакана хаатычна кiнулiся з розных бакоў безнаглядныя дзецi i пачалi расхоплiваць пачастунак. Гэта сапсавала настрой разгубленых уладаў, якiя хацелi прадэманстраваць дастатак у асобна ўзятым святочным горадзе.

Хуткасны цягнiк TGV праехаў над 19-гадовым французам, якi заснуў на чыгуначных пуцях. Малады чалавек не пацярпеў. Машынiст заўважыў чалавека, што ляжаў на жываце памiж рэйкамi, i паспрабаваў спынiць цягнiк, што рухаўся на вялiкай хуткасцi, аднак не паспеў. Пасля прыпынку ён пабег да чалавека, каб праверыць, цi жывы ён, i знайшоў яго ў стане сну. Выратавальнiкi, што прыбылi на месца здарэння, паспрабавалi разбудзiць юнака, аднак iх спробы поспеху не мелi. Незадачлiвага француза даставiлi ў бальнiцу. У яго кiшэнi знайшлi запрашальнiк на музычны фестываль, што закончыўся ранiцай. Вiдаць, малады чалавек проста не адчуў рознiцы памiж музыкай i лязгатам цягнiка.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жытомiры з выпадку 1125-гадовага юбiлею на цэнтральнай плошчы горада гараджанам прэзентавалi "Рог дастатку". Ён складаўся з 1125 абаранкаў, булачак i рагалiкаў агульнай вагой у 35 кг. Даўжыня гэтага кулiнарнага шэдэўра склала 3 метры, у дыяметры ён быў 80 см, на яго выраб спатрэбiлася 25 кг мукi, больш за 100 яек, 25 кг цукру i 5 кг сухога малака. Падчас урачыстай прэзентацыi да яго нечакана хаатычна кiнулiся з розных бакоў безнаглядныя дзецi i пачалi расхоплiваць пачастунак. Гэта сапсавала настрой разгубленых уладаў, якiя хацелi прадэманстраваць дастатак у асобна ўзятым святочным горадзе.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика