Бiтва прафесiяналаў. 21.by

Бiтва прафесiяналаў

15.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Конкурс "Настаўнiк года"

У панядзелак у сценах Лiцэя БДУ адбылося ўрачыстае адкрыццё фiнальнага этапу Рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагогаў "Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь". Апошнi акорд у напружаным творчым марафоне, якi стартаваў год таму i ўцягнуў у сваю арбiту 10 тысяч самых смелых i яркiх педагогаў з усёй краiны, будзе пастаўлены ўжо праз 12 дзён, калi стане вядомае прозвiшча новага ўладальнiка галоўнага прыза конкурсу "Крыштальнага жураўля".

— У гэтых спаборнiцтвах, як i на Алiмпiйскiх гульнях, прайграўшых дакладна не будзе, — падкрэслiў у сваiм выступленнi перад беларускiм настаўнiцтвам першы намеснiк мiнiстра адукацыi Аляксандр ЖУК, — паколькi ўсе паважаныя фiналiсты, якiя з'яўляюцца пераможцамi раённых, абласных i мiнскага гарадскога конкурсаў, ужо ўсё даказалi i сабе, i iншым. Iх добра ведаюць у рэгiёнах, а праз два тыднi пра iх будзе ведаць i ўся Беларусь. Фiнал конкурсу — гэта не толькi прафесiйныя спаборнiцтвы педагогаў, дзе ад апошнiх патрабуецца максiмальная мабiлiзацыя i канцэнтрацыя, уменне працаваць у нестандартнай сiтуацыi, нестандартнасць мыслення. Гэта яшчэ i магчымасць прадэманстраваць усяму грамадству, што настаўнiк — унiкальная прафесiя, якая патрабуе ад яе ўладальнiка мэтанакiраванасцi i самаадданасцi, незвычайнай душэўнай шчодрасцi, павагi i, самае галоўнае, любовi да сваiх вучняў, гэта прафесiя, якая заслугоўвае ўсенароднае прызнанне i павагу. Вельмi сiмвалiчна, што конкурс "Настаўнiк года" праходзiць у Год роднай зямлi, бо адна з галоўных задач нашай школы — выхаванне любовi да сваёй спадчыны i роднай культуры. I, я вельмi спадзяюся, што ўсе нашы фiналiсты змогуць даказаць, што яны — не толькi выдатныя прадметнiкi, але i сапраўдныя выхавальнiкi падрастаючага пакалення.

Галоўны прыз конкурсу прафесiйнага майстэрства педагогаў — "Крыштальны журавель" — сiмвалiзуе чысцiню i ўзвышанасць думак, пачуццяў i памкненняў, а таксама iнтэлектуальны ўзлёт педагога, яго iмкненне да вяршынь самаўдасканалення. Пераможца папярэдняга конкурсу, настаўнiца бiялогii гiмназii № 4 горада Смаргонi Iрына Клявец уручыла ўсiм фiналiстам глiняных жураўлiкаў з пажаданнем, каб яны прынеслi тым удачу i каб у кагосьцi з педагогаў глiняны жураўлiк стаў праз колькi дзён крыштальным. А члены клуба "Крыштальны журавель", якi аб'ядноўвае пераможцаў i фiналiстаў конкурсу папярэднiх гадоў, "узброiлi" ўсiх канкурсантаў зборнiкам з сiмвалiчнай назвай "Крыштальны журавель распраўляе крылы", якi з'яўляецца вынiкам творчай i метадычнай работы найлепшых педагогаў краiны.

— Спрабуючы ўзгадаць асаблiвыя моманты конкурсу, я зразумела, што i праз тры гады ён успрымаецца як яркая ўспышка ў жыццi, — прызналася Iрына Клявец. — Колькi разоў падчас спаборнiцтваў я казала сабе: "Хутчэй бы ўсё гэта скончылася!". Ужо потым я зразумела, што пасля конкурсу ўсё толькi пачынаецца, i надалей мне не раз давядзецца даказваць, што гэта перамога не была выпадковай, а званне "Настаўнiк года" даецца не на адзiн год, што гэта не толькi гонар, але i цяжкая праца. Атрымаўшы гэта званне, ва ўсiх прафесiйных справах i ўвогуле ва ўсiх жыццёвых сiтуацыях ты павiнен быць прыкладам, пастаянна самаўдасканальвацца, выходзiць на больш высокi ўзровень. Галоўны вынiк конкурсу — гэта набытая практыка ў прафесiйным i асобасным плане, якая дае магчымасць быць мудрым i незалежным, крытычна глядзець на сябе i справядлiва ацэньваць iншых.

Можна не сумнявацца, што ўсе фiналiсты — вельмi цiкавыя i неардынарныя асобы. Напрыклад, дырэктара ганцавiцкай сярэдняй школы № 2, якi выкладае ў школе бiялогiю, падштурхнула да ўдзелу ў спаборнiцтвах жаданне развеяць распаўсюджанае меркаванне пра тое, што дырэктар — гэта выключна гаспадарнiк. На думку педагога, дырэктар, у першую чаргу, павiнен быць настаўнiкам для настаўнiкаў. Настаўнiца пачатковых класаў пачатковай школы г.п. Краснасельскi, што ў Ваўкавыскiм раёне, Алена Аскiрка ўпэўненая, што першы настаўнiк, як сапёр, не мае права на памылку, бо для маленькага, даверлiвага чалавечка настаўнiк вельмi важны ў жыццi чалавек, i ад таго, наколькi той будзе шчыры, уважлiвы i цiкавы для дзiцяцi, будзе залежаць i стаўленне маленькага школьнiка да вучобы. Настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Шчучынскай гiмназii Алена Пасюта прытрымлiваецца ў сваёй рабоце наступнага прынцыпу: не з ведамi да вучняў, а з вучнямi — да ведаў. На думку педагога, не трэба даваць дзецям вучэбны матэрыял у гатовым выглядзе, неабходна ствараць такiя праблемныя сiтуацыi, каб дзецi самi знаходзiлi для сябе неабходную iнфармацыю. Настаўнiца вялiкую ўвагу надае вывучэнню духоўнай спадчыны беларускага народа, бо лiчыць, што маладым трэба ведаць свае каранi, трэба ведаць, якiя былi iдэалы ў iх продкаў, у што тыя верылi, бо толькi ў гэтым выпадку можна стаць сапраўдным прадаўжальнiкам традыцый беларускага народа...

Надзея НIКАЛАЕВА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак у сценах Лiцэя БДУ адбылося ўрачыстае адкрыццё фiнальнага этапу Рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагогаў "Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь". Апошнi акорд у напружаным творчым марафоне, якi стартаваў год таму i ўцягнуў у сваю арбiту 10 тысяч самых смелых i яркiх педагогаў з усёй краiны, будзе пастаўлены ўжо праз 12 дзён, калi стане вядомае прозвiшча новага ўладальнiка галоўнага прыза конкурсу "Крыштальнага жураўля".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика