У шэрых фарбах
23.09.2009
—
Новости Общества
|
"Анiмаёўка-2009" прадэманструе творчую разнастайнасць рэжысёраў-мультыплiкатараў. Сёння, 24 верасня, у Магiлёве ўрачыста распачнецца ХII Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў, дзе публiка ўбачыць новыя i лепшыя творы для дзяцей i дарослых. Сёлета 24 студыi з 16 краiн свету прапанавалi каля сотнi мультфiльмаў. З iх на конкурс адабраныя 42 рэжысёрскiя працы. Акрамя краiн — былых савецкiх рэспублiк, у фестывалi бяруць удзел анiматары з Iрана, Кiтая, Польшчы, Германii i Францыi. У конкурсе ёсць стужкi беларускiх рэжысёраў, i, што асаблiва прыемна, выкананыя на роднай мове. Старшыня журы "Анiмаёўкi-2009" — Леанiд Носыраў, заслужаны дзеяч мастацтваў Расii i выкладчык Усерасiйскага дзяржаўнага iнстытута кiнематаграфii. Лепшыя творы атрымаюць спецыяльныя прызы — "Крыштальныя алоўкi". Канкурэнцыя сярод удзельнiкаў конкурсу вялiкая: адны аддаюць перавагу маляўнiчым i добрым дзiцячым мульцiкам, iншыя — фiласофскiм прыпавесцям, часта выкананым у чорна-бела-шэрых фарбах. Першыя дораць радасць успрымання жыцця, другiя заклiкаюць да роздуму над праблемамi чалавецтва. Фестываль будзе доўжыцца тры днi: кiнапаказы арганiзаваныя не толькi ў абласным цэнтры, але i ў сельскiх раёнах i аграгарадках Магiлёўшчыны. Iлона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Анiмаёўка-2009" прадэманструе творчую разнастайнасць рэжысёраў-мультыплiкатараў. Сёння, 24 верасня, у Магiлёве ўрачыста распачнецца ХII Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў, дзе публiка ўбачыць новыя i лепшыя творы для дзяцей i дарослых.
|
|