Будзе забаронены рух па трасе Брэст — Мiнск
23.09.2009
—
Новости Общества
|
25 верасня з 9.00 да 16.00 па тэхнiчных прычынах будзе забаронены рух транспарту на ўчастку аўтамабiльнай дарогi М-1/Е-30 Брэст (Казловiчы) — Мiнск — мяжа Расiйскай Федэрацыi з км 332 (развязка з аўтамабiльнай дарогай Р-1 Мiнск—Дзяржынск) па км 347 (развязка з аўтамабiльнай дарогай Р-23 Мiнск—Мiкашэвiчы). У сувязi з гэтым, як паведамiлi ў Дзяржаўтаiнспекцыi МУС Беларусi, будзе забаронены з'езд з аўтамабiльнай дарогi Р-1 на аўтадарогу М-1 у кiрунку мяжы Расiйскай Федэрацыi, з дарогi Р-23 у накiрунку Брэста, а таксама рух у накiрунку Брэста да развязкi з аўтадарогай Р-23. Аб'езд закрытага ўчастка ажыццяўляйце па аўтамабiльных дарогах Р-1 Мiнск-Дзяржынск, М-9 Кальцавая дарога вакол Мiнска, Р-23 Мiнск—Мiкашэвiчы i Р-65 Заслаўль—Дзяржынск—Возера. Звяртайце ўвагу на дарожныя знакi, якiя будуць усталяваны перад пачаткам аб'ездаў, яны пакажуць маршрут. У руху цягнiкоў — змяненнi28 верасня з руху здымаюцца электрацягнiкi: Мiнск-Пасажырскi — Асiповiчы адпраўленнем у 14.03 i Асiповiчы — Мiнск-Пасажырскi адпраўленнем у 10.31. Паводле iнфармацыi Мiнскага аддзялення Беларускай чыгункi, 29 i 30 верасня электрычка Мiнск-Пасажырскi — Асiповiчы адпраўленнем у 13.17 будзе курсiраваць па маршруце Пухавiчы — Мiнск-Пасажырскi. 29 верасня электрацягнiк Асiповiчы — Мiнск, Інстытут культуры адпраўленнем у 14.53 прызначаецца ў зносiны Пухавiчы — Мiнск, Iнстытут культуры. Таксама ў гэты дзень здымаюцца прыгарадныя цягнiкi Круляўшчызна — Полацк адпраўленнем у 10.54 i Полацк — Круляўшчызна адпраўленнем у 8.54. А дызельны цягнiк Маладзечна — Круляўшчызна — Полацк адпраўленнем у 8.30 29 верасня будзе iсцi да станцыi Круляўшчызна, а далей да станцыi Паставы, адпраўленне з Круляўшчызны ў 10.54, прыбыццё ў Паставы ў 12.48. 30 верасня электрацягнiк Асiповiчы — Мiнск-Пасажырскi адпраўленнем у 13.33 пойдзе па маршруце Рудзенск — Мiнск-Пасажырскi. 1 кастрычнiка электрычка Мiнск, Iнстытут культуры — Орша адпраўленнем у 10.42 прызначаецца на маршрут Мiнск, Iнстытут культуры — Крупкi, а электрацягнiк Орша — Мiнск-Усходнi адпраўленнем у 11.47 будзе курсiраваць па маршруце Крупкi — Мiнск-Усходнi, адпраўленне з Крупак у 13.50, прыбыццё на Мiнск-Усходнi ў 16.01. Сяргей РАСОЛЬКА. Тралейбус "Белкамунмаша" прызнаны лепшымТралейбус УП "Белкамунмаш" мадэлi АКСМ 321 прызнаны лепшым тралейбусам года па вынiках мiжнароднага аўтатранспартнага форуму "МАФ-2009", якi прайшоў 15—18 верасня ў Маскве. Пра гэта паведамiў начальнiк упраўлення па маркетынгу i продажах прадпрыемства Аляксандр Вечар. Гэту мадэль вызначаюць нiзкая падлога, транзiстарная сiстэма кiравання цягавым рухавiком пераменнага току, што знiжае спажыванне электраэнергii да 35 працэнтаўДля зручнасцi пажылых людзей i самых маленькiх пасажыраў для ўваходу ў тралейбус спраектавана сiстэма панiжанай падлогi, а для пасажыраў з абмежаванымi магчымасцямi прадугледжаны i пандус. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 верасня з 9.00 да 16.00 па тэхнiчных прычынах будзе забаронены рух транспарту на ўчастку аўтамабiльнай дарогi М-1/Е-30 Брэст (Казловiчы) — Мiнск — мяжа Расiйскай Федэрацыi з км 332 (развязка з аўтамабiльнай дарогай Р-1 Мiнск—Дзяржынск) па км 347 (развязка з аўтамабiльнай дарогай Р-23 Мiнск—Мiкашэвiчы).
|
|