Гаспадыня офiса: Памэла Андэрсан цi Божы Дзьмухавец?. 21.by

Гаспадыня офiса: Памэла Андэрсан цi Божы Дзьмухавец?

25.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Босу на заметку

Шэф не заўсёды заўважае яе прысутнасць на працоўным месцы, аднак абавязкова заўважыць адсутнасць. Яна — яго "правая рука", сакратарка, цi, калi больш правiльна, асабiсты сакратар. Прафесiя традыцыйна жаночая, мужчыны на такой пасадзе — рэдкасць. Як вядома, з мужчынскага пункту гледжання жанчыны — iстоты непрадказальныя, часта нелагiчныя, спантанныя, таму далёка не кожны кiраўнiк-мужчына ў стане наладзiць нармальныя дзелавыя стасункi са сваiм асабiстым сакратаром. Тут мы раскажам пра асноўныя тыпы сакратарак, iх псiхалагiчныя партрэты, i дадзiм "iнструкцыi па эксплуатацыi".

"Дзелавая жанчына". Практычна iдэальны варыянт для самых патрабавальных начальнiкаў. Яна разумная, прывабная, ветлiвая, далiкатная. Умее згладзiць вострыя вуглы i падштурхнуць шэфа да прыняцця правiльнага рашэння, вiртуозна пазбаўляецца ад непатрэбных званкоў i наведвальнiкаў. Пры гэтым не забываецца паклапацiцца пра свайго шэфа — нагадаць аб важных перамовах i сустрэчах, папярэдзiць аб вiзiце жонкi i г.д. Яна нiколi не спазняецца i выконвае сваю працу квалiфiкавана i аператыўна. Заўсёды стыльна апранаецца i чакае, што яе будуць называць "рэферэнт" цi "офiс-менеджар", але нiяк не "сакратар-машынiстка". Калi з вамi працуе такi работнiк, значыць, вы ўмееце падбiраць кадры.

Практычна iдэальны варыянт для самых патрабавальных начальнiкаў. Яна разумная, прывабная, ветлiвая, далiкатная. Умее згладзiць вострыя вуглы i падштурхнуць шэфа да прыняцця правiльнага рашэння, вiртуозна пазбаўляецца ад непатрэбных званкоў i наведвальнiкаў. Пры гэтым не забываецца паклапацiцца пра свайго шэфа — нагадаць аб важных перамовах i сустрэчах, папярэдзiць аб вiзiце жонкi i г.д. Яна нiколi не спазняецца i выконвае сваю працу квалiфiкавана i аператыўна. Заўсёды стыльна апранаецца i чакае, што яе будуць называць "рэферэнт" цi "офiс-менеджар", але нiяк не "сакратар-машынiстка". Калi з вамi працуе такi работнiк, значыць, вы ўмееце падбiраць кадры.

Nоtа bеnе: нiколi не называйце яе памяншальна-ласкальна (Свецiк, Лянок, Надзейка), заўсёды падкрэслiвайце яе прафесiяналiзм i выключную запатрабаванасць (па магчымасцi без грубай лiслiвасцi — яна пачуе падман). Размаўляйце з ёй на роўных i перыядычна "iндэксуйце" яе заробак (памятайце, пераманiць такую сакратарку марыць не адзiн ваш дзелавы партнёр).

нiколi не называйце яе памяншальна-ласкальна (Свецiк, Лянок, Надзейка), заўсёды падкрэслiвайце яе прафесiяналiзм i выключную запатрабаванасць (па магчымасцi без грубай лiслiвасцi — яна пачуе падман). Размаўляйце з ёй на роўных i перыядычна "iндэксуйце" яе заробак (памятайце, пераманiць такую сакратарку марыць не адзiн ваш дзелавы партнёр).

"Божы дзьмухавец". Жанчына няпэўнага ўзросту, гаваркая (да балбатлiвасцi), няўважлiвая, наiўная. На працоўным месцы гартае модныя часопiсы, наводзiць манiкюр, падмалёўвае вусны, вяжа i гадзiнамi размаўляе па тэлефоне. У перапынках памiж гэтымi "вытворчымi" справамi друкуе i падшывае дакументы. Яна ў курсе ўсiх апошнiх модных навiнак, жыццёвых калiзiй герояў "мыльных опер" i плётак у працоўным калектыве. Аднак непасрэдна справы фiрмы ў кола яе шматлiкiх iнтарэсаў трапляюць рэдка. Тым не менш пры неабходнасцi яна можа выканаць любую пастаўленую перад ёй "партыйную" задачу.

Жанчына няпэўнага ўзросту, гаваркая (да балбатлiвасцi), няўважлiвая, наiўная. На працоўным месцы гартае модныя часопiсы, наводзiць манiкюр, падмалёўвае вусны, вяжа i гадзiнамi размаўляе па тэлефоне. У перапынках памiж гэтымi "вытворчымi" справамi друкуе i падшывае дакументы. Яна ў курсе ўсiх апошнiх модных навiнак, жыццёвых калiзiй герояў "мыльных опер" i плётак у працоўным калектыве. Аднак непасрэдна справы фiрмы ў кола яе шматлiкiх iнтарэсаў трапляюць рэдка. Тым не менш пры неабходнасцi яна можа выканаць любую пастаўленую перад ёй "партыйную" задачу.

Nоtа bеnе: Вось яе якраз варта называць памяншальна-ласкальна: Лiдачкай, Верачкай, Свецiкам. Нiколi не павышайце на яе голас — фантан яе слёз не спынiць i слоiк валяр'янкi. Дарыце ёй кветкi i шакалад, i яна будзе шчыра адданая вам, пакуль вы яе не звольнiце. Час ад часу хвалiце яе экстрэмальныя прычоскi i новыя кофтачкi — тады яе каэфiцыент карыснага дзеяння ўзрасце ўдвая.

Вось яе якраз варта называць памяншальна-ласкальна: Лiдачкай, Верачкай, Свецiкам. Нiколi не павышайце на яе голас — фантан яе слёз не спынiць i слоiк валяр'янкi. Дарыце ёй кветкi i шакалад, i яна будзе шчыра адданая вам, пакуль вы яе не звольнiце. Час ад часу хвалiце яе экстрэмальныя прычоскi i новыя кофтачкi — тады яе каэфiцыент карыснага дзеяння ўзрасце ўдвая.

"Лалiта". Гэта, як правiла, студэнтка-завочнiца цi абiтурыентка-няўдачнiца, якая завалiла ўступныя экзамены. У дарослым жыццi вашага офiса яна знаходзiцца часова, як карыстацца аргтэхнiкай — не ведае, таму часта становiцца прычынай камп'ютарных вiрусаў, "завiсанняў" i паломак. Працуе, як умее (лiчы — дрэнна), паралельна "грызе" падручнiкi для чарговага паступлення. Апранаецца ў нешта джынсава-маечнае ў абцяжку люмiнесцэнтных колераў. Празмернiчае з макiяжам. Друкуе адным пальцам з граматычнымi памылкамi. Звычайна надоўга не затрымлiваецца (паступае ў ВНУ цi сыходзiць у дэкрэт).

Гэта, як правiла, студэнтка-завочнiца цi абiтурыентка-няўдачнiца, якая завалiла ўступныя экзамены. У дарослым жыццi вашага офiса яна знаходзiцца часова, як карыстацца аргтэхнiкай — не ведае, таму часта становiцца прычынай камп'ютарных вiрусаў, "завiсанняў" i паломак. Працуе, як умее (лiчы — дрэнна), паралельна "грызе" падручнiкi для чарговага паступлення. Апранаецца ў нешта джынсава-маечнае ў абцяжку люмiнесцэнтных колераў. Празмернiчае з макiяжам. Друкуе адным пальцам з граматычнымi памылкамi. Звычайна надоўга не затрымлiваецца (паступае ў ВНУ цi сыходзiць у дэкрэт).

Nоtа bеnе: Мудры шэф заўсёды будзе трымаць яе на адлегласцi (каб папярэдзiць плёткi з сэксуальным падтэкстам), не дазволiць ёй весцi перамовы з сур'ёзнымi клiентамi i партнёрамi i — шчыра кажучы, ён проста нiколi не возьме на працу такога работнiка.

Мудры шэф заўсёды будзе трымаць яе на адлегласцi (каб папярэдзiць плёткi з сэксуальным падтэкстам), не дазволiць ёй весцi перамовы з сур'ёзнымi клiентамi i партнёрамi i — шчыра кажучы, ён проста нiколi не возьме на працу такога работнiка.

"Супермадэль". Славянскi варыянт Памэлы Андэрсан у яе лепшыя днi — плацiнавая бландзiнка з 5 памерам бюсту i нагамi "ад вушэй". Магчымы i iншы тып — эфектная брунетка а-ля Анджэлiна Джалi. Такая сакратарка, якая ўносiць кубачкi кавы на дзелавое пасяджэнне, прымушае прысутных iмгненна забыцца на тэму абмеркавання i пераключыцца на засяроджанае сузiранне глыбокага дэкальтэ i аголеных ножак, умоўна прыкрытых радыкальным мiнi. Усе вашы канкурэнты, калi бачаць яе, зайздросцяць вам белай зайздрасцю i мараць пераманiць прыгажуню да сябе ў якасцi ўпрыгажэння офiса. Звычайна яна носiць усё ў абцяжку i максiмальна адкрытае. Ад тэмбру яе голасу ў мужчынскай паловы калектыву перасыхае ў горле.

Славянскi варыянт Памэлы Андэрсан у яе лепшыя днi — плацiнавая бландзiнка з 5 памерам бюсту i нагамi "ад вушэй". Магчымы i iншы тып — эфектная брунетка а-ля Анджэлiна Джалi. Такая сакратарка, якая ўносiць кубачкi кавы на дзелавое пасяджэнне, прымушае прысутных iмгненна забыцца на тэму абмеркавання i пераключыцца на засяроджанае сузiранне глыбокага дэкальтэ i аголеных ножак, умоўна прыкрытых радыкальным мiнi. Усе вашы канкурэнты, калi бачаць яе, зайздросцяць вам белай зайздрасцю i мараць пераманiць прыгажуню да сябе ў якасцi ўпрыгажэння офiса. Звычайна яна носiць усё ў абцяжку i максiмальна адкрытае. Ад тэмбру яе голасу ў мужчынскай паловы калектыву перасыхае ў горле.

Nоtа bеnе: любавацца ёй можна толькi на адлегласцi. Дастаткова i таго, што пра вас з ёй i так ходзяць плёткi... Не паддавайцеся спакусе, трымайце сябе ў межах дазволенага. Памятайце, што акрамя вiдавочных вартасцяў ваша сакратарка валодае i недахопамi, сярод якiх балбатлiвасць — самы нявiнны. Часам нагадвайце ёй аб працы, але моцна не загружайце, каб не папсаваць таварны выгляд. І не знаёмце з ёй вашу жонку.

любавацца ёй можна толькi на адлегласцi. Дастаткова i таго, што пра вас з ёй i так ходзяць плёткi... Не паддавайцеся спакусе, трымайце сябе ў межах дазволенага. Памятайце, што акрамя вiдавочных вартасцяў ваша сакратарка валодае i недахопамi, сярод якiх балбатлiвасць — самы нявiнны. Часам нагадвайце ёй аб працы, але моцна не загружайце, каб не папсаваць таварны выгляд. І не знаёмце з ёй вашу жонку.

"Антыкварыят". Рэха савецкiх часоў. Жанчына ва ўзросце, якая "перажыла" на сваёй пасадзе не адзiн дзясятак кiраўнiкоў i вас перажыве. Не давярае (i баiцца) сучаснай тэхнiкi, таму па магчымасцi стараецца абыходзiцца праверанай друкавальнай машынкай. На яе стале — нi адной лiшняй паперкi, узорны парадак ва ўсiх папках. Апранаецца яна выключна ў кансерватыўныя цёмныя касцюмы яшчэ савецкiх часоў, носiць акуляры ў тоўстай аправе, не менш тоўстыя залатыя пярсцёнкi, карыстаецца "цяжкай" шыправай парфумай.

Рэха савецкiх часоў. Жанчына ва ўзросце, якая "перажыла" на сваёй пасадзе не адзiн дзясятак кiраўнiкоў i вас перажыве. Не давярае (i баiцца) сучаснай тэхнiкi, таму па магчымасцi стараецца абыходзiцца праверанай друкавальнай машынкай. На яе стале — нi адной лiшняй паперкi, узорны парадак ва ўсiх папках. Апранаецца яна выключна ў кансерватыўныя цёмныя касцюмы яшчэ савецкiх часоў, носiць акуляры ў тоўстай аправе, не менш тоўстыя залатыя пярсцёнкi, карыстаецца "цяжкай" шыправай парфумай.

Nоtа bеnе: заўсёды звяртайцеся да яе з павагай, не блытайце яе iмя па бацьку, вiншуйце з усiмi святамi i дарыце ёй чырвоныя гваздзiкi. Тады можаце быць упэўнены, што ваш загад "не пускаць непажаданых гасцей у кабiнет" яна выканае бездакорна. Грудзьмi закрые "амбразуру", але нiкому не дазволiць пранiкнуць за вашы дзверы. З такой сакратаркай вам не страшныя нечаканыя вiзiты падатковай iнспекцыi i вашай жонкi. Мiж iншым, жонка, калi ўбачыць такую сакратарку, будзе лiчыць вас узорным мужам, якi па-за сям'ёй думае выключна аб сваёй працы.

заўсёды звяртайцеся да яе з павагай, не блытайце яе iмя па бацьку, вiншуйце з усiмi святамi i дарыце ёй чырвоныя гваздзiкi. Тады можаце быць упэўнены, што ваш загад "не пускаць непажаданых гасцей у кабiнет" яна выканае бездакорна. Грудзьмi закрые "амбразуру", але нiкому не дазволiць пранiкнуць за вашы дзверы. З такой сакратаркай вам не страшныя нечаканыя вiзiты падатковай iнспекцыi i вашай жонкi. Мiж iншым, жонка, калi ўбачыць такую сакратарку, будзе лiчыць вас узорным мужам, якi па-за сям'ёй думае выключна аб сваёй працы.

"Сястра-гаспадыня". Надзея i апора любога кiраўнiка, аднадумца i абарона ад любых катаклiзмаў. Заўсёды выдатна выглядае, усё паспявае, усё ўмее, актыўна ўдзельнiчае ва ўсiх справах фiрмы. Iнтарэсы кампанii ставiць вышэй за ўласныя, хаця мае сям'ю. Паспяхова сумяшчае першае i другое. Заўсёды гатовая, калi ёсць прафесiйная неабходнасць, затрымацца на працы i выйсцi ў выхадны. Падтрымлiвае шэфа маральна, нагадвае аб днях нараджэння яго сваякоў i iншых сямейных святах. Умее знайсцi падыход да кожнага наведвальнiка i вывудзiць карысную для фiрмы iнфармацыю.

Надзея i апора любога кiраўнiка, аднадумца i абарона ад любых катаклiзмаў. Заўсёды выдатна выглядае, усё паспявае, усё ўмее, актыўна ўдзельнiчае ва ўсiх справах фiрмы. Iнтарэсы кампанii ставiць вышэй за ўласныя, хаця мае сям'ю. Паспяхова сумяшчае першае i другое. Заўсёды гатовая, калi ёсць прафесiйная неабходнасць, затрымацца на працы i выйсцi ў выхадны. Падтрымлiвае шэфа маральна, нагадвае аб днях нараджэння яго сваякоў i iншых сямейных святах. Умее знайсцi падыход да кожнага наведвальнiка i вывудзiць карысную для фiрмы iнфармацыю.

Nоtа bеnе: радуйцеся! З такiм асабiстым сакратаром вы можаце расслабiцца i нi пра што не клапацiцца — сакратарка з усiм справiцца сама. Побач з ёй вам няма неабходнасцi здавацца лепшым, чым вы ёсць — нават калi вы "выпусцiце пару", яна вас зразумее i даруе, як верны надзейны сябар. Тым не менш, калi вы — не зусiм няўдзячная iстота, будзьце са сваёй сакратаркай ветлiвым, падкрэслiвайце яе значнасць для фiрмы, стымулюйце матэрыяльна. I тады пры мiнiмуме затрат з вашага боку ў офiсе заўсёды будзе парадак.

Радуйцеся! З такiм асабiстым сакратаром вы можаце расслабiцца i нi пра што не клапацiцца — сакратарка з усiм справiцца сама. Побач з ёй вам няма неабходнасцi здавацца лепшым, чым вы ёсць — нават калi вы "выпусцiце пару", яна вас зразумее i даруе, як верны надзейны сябар. Тым не менш, калi вы — не зусiм няўдзячная iстота, будзьце са сваёй сакратаркай ветлiвым, падкрэслiвайце яе значнасць для фiрмы, стымулюйце матэрыяльна. I тады пры мiнiмуме затрат з вашага боку ў офiсе заўсёды будзе парадак.

Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэф не заўсёды заўважае яе прысутнасць на працоўным месцы, аднак абавязкова заўважыць адсутнасць. Яна — яго "правая рука", сакратарка, цi, калi больш правiльна, асабiсты сакратар. Прафесiя традыцыйна жаночая, мужчыны на такой пасадзе — рэдкасць. Як вядома, з мужчынскага пункту гледжання жанчыны — iстоты непрадказальныя, часта нелагiчныя, спантанныя, таму далёка не кожны кiраўнiк-мужчына ў стане наладзiць нармальныя дзелавыя стасункi са сваiм асабiстым сакратаром. Тут мы раскажам пра асноўныя тыпы сакратарак, iх псiхалагiчныя партрэты, i дадзiм "iнструкцыi па эксплуатацыi".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика