Бацька Паўла Севярынца трапіў у лякарню з сардэчным прыступам. 21.by

Бацька Паўла Севярынца трапіў у лякарню з сардэчным прыступам

04.10.2009 16:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамiла Радыё Свабода, віцебскі журналіст Кастусь Севярынец трапіў у лякарню з вострым сардэчным прыступам. Дактары паставілі дыягназ «інфаркт».

Паводле ягонай жонкі Тацяны Севярынец, Кастусь апошнімі днямі дужа нэрваваўся з прычыны тэлеперадачы пра іхнага сына, Паўла Севярынца, паказанай на БТ 27 верасьня.

30 верасьня бацькі палітыка напісалі заяву на імя кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі, патрабуючы абвяржэньня і публічных прабачэньняў, бо лічаць, што ў праграме «Панарама» на Паўла ўзьвялі паклёп.

Тацяна Севярынец кажа, што справакаваць інфаркт мог нэрвовы стрэс, які давялося перанесьці ў выніку той перадачы.

Цяпер Кастусь Севярынец знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага кардыялягічнага шпіталю. Дактары кажуць, што стан ягонага здароўя цяжкі, але ўжо стабільны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Як паведамiла Радыё Свабода, віцебскі журналіст Кастусь Севярынец трапіў у лякарню з вострым сардэчным прыступам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика