За шпiёна — паўмiльёна. 21.by

За шпiёна — паўмiльёна

06.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расiя зоймецца нанатэхналогiямi

Расiя павiнна стаць адным з сусветных лiдараў па выкарыстаннi нанатэхналогiй у навуцы i прамысловасцi. З такой заявай прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў выступiў на другiм Мiжнародным форуме па нанатэхналогiях у Маскве.

Ва ўступнай прамове кiраўнiк суседняй дзяржавы нагадаў, што ён сфармуляваў пяць прыярытэтаў тэхналагiчнага развiцця Расii. "Гэта энергетыка, у тым лiку энергаэфектыўнасць, энергазахаванне, новыя вiды палiва, гэта ядзерныя тэхналогii, iнфармацыйныя тэхналогii, наземная i касмiчная iнфраструктура перадачы iнфармацыi, медыцына, першым чынам дыягностыка i фармацэўтыка", — пералiчыў Мядзведзеў. Што датычыцца нанатэхналогiй, дык, як заўважыў прэзiдэнт, iх паспяховае выкарыстанне ў прамысловых маштабах ужо ў блiжэйшыя гады здольна якасна "змянiць жыццё чалавецтва". "У нас у гэтым плане ёсць свая нясцiплая задача: мы хочам стаць адным з лiдараў гэтага працэсу", — заявiў Мядзведзеў. Паводле яго слоў, Расiя мае шэраг пераваг у сферы развiцця нанатэхналогiй. У лiку асноўных з iх прэзiдэнт назваў канкурэнтаздольную навуковую школу, а таксама якасную сiстэму вышэйшай адукацыi.

Нобелеўская прэмiя — за матрыцы

У Стакгольме абвешчаныя лаўрэаты Нобелеўскай прэмii ў намiнацыi "фiзiка". Узнагароду атрымалi Чарльз Као, Уiлард Бойл i Джордж Смiт.

Чарльз Као атрымаў палову гэтай сумы за свае работы ў галiне оптавалаконнай сувязi. Смiт i Бойл былi адзначаныя Нобелеўскiм камiтэтам за стварэнне аптычных паўправаднiковых схем. Іх работы леглi ў аснову функцыянавання сучасных CCD-матрыц лiчбавых фотаапаратаў. Навукоўцы падзялiлi памiж сабой другую палову прэмii.

За шпiёна — паўмiльёна

Контрразведчыкi з ВМС ЗША звярнулiся да ўсяго асабiстага саставу з заклiкам садзейнiчаць у выяўленнi шпiёнаў, паабяцаўшы выплачваць вялiкiя грашовыя ўзнагароды.

Як паведамiлi прадстаўнiкi Службы крымiнальных расследаванняў ВМС, сума, у залежнасцi ад важнасцi пастаўленай iнфармацыi, можа дасягаць 500 тысяч долараў. Паводле слоў гэтых прадстаўнiкоў, замежныя разведчыкi праяўляюць вялiкую цiкавасць да амерыканскiх ваенна-марскiх сiл, у прыватнасцi, спрабуюць завербаваць каго-небудзь з матросаў або афiцэраў у партовым горадзе Йокасука, дзе базуецца 7-ы флот ВМС ЗША, у тым лiку авiяносец "Джордж Вашынгтон", абсталяваны атамнай сiлавой устаноўкай. Контрразведчыкi нагадалi вайскоўцам, што неабходна быць пастаянна напагатове i ў свой вольны час, дзе-небудзь у бары або рэстаране, не гаварыць лiшняга.

"Не трэба гаварыць па-руску!"

У Талiне рускамоўны таксiст Мiхась Арцёмаў, якi звярнуўся ў палiцыю, не атрымаў дапамогi, паколькi не змог па патрабаваннi дыспетчара выказаць свае прэтэнзii па-эстонску.

Падставай для звароту ў палiцыю стаў канфлiкт кiроўцы з пасажырам, у якога не было грошай. Арцёмаў патэлефанаваў у палiцыю, i яму паабяцалi выслаць патруль. Не дачакаўшыся патруля, кiроўца патэлефанаваў яшчэ раз. Тады дыспетчар, з якой ён размаўляў, заявiла яму, што ён павiнен казаць па-эстонску. Клiент у вынiку скарыстаўся сiтуацыяй i збег. У палiцыi, каментуючы гэта здарэнне, у Арцёмава папрасiлi прабачэння.

У Дзярждуме прапанавалi прыраўняць пiва да гарэлкi

Дэпутат Дзяржаўнай Думы ад "Справядлiвай Расii" Антон Белякоў 6 кастрычнiка ўнёс у Дзярждуму законапраект, якi прапануе прыраўняць пiва да iншых алкагольных напояў.

Такiм чынам, для вытворчасцi i продажу пiва неабходна будзе атрымлiваць лiцэнзii, а пiва, мацнейшае за 9%, трэба будзе забяспечваць акцызнымi маркамi. Акрамя таго, калi закон прымуць, будзе забароненая рэклама пiва па радыё i на тэлебачаннi, а пiва можна будзе прадаваць толькi ў крамах. Паводле слоў Белякова, у сувязi з адсутнасцю абмежаванняў на продаж пiва з 1995 года, калi на расiйскi рынак дайшлi буйныя пiваварныя кампанii, спажыванне пiва ў Расii вырасла з 15 да 80 лiтраў у год на душу насельнiцтва. Сярэднi ўзрост пачатку спажывання пiва, па звестках дэпутата, складае 10—12 гадоў. На думку Белякова, адна з асноўных мэтаў законапраекта ў тым, каб абаранiць ад пiва падлеткаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Контрразведчыкi з ВМС ЗША звярнулiся да ўсяго асабiстага саставу з заклiкам садзейнiчаць у выяўленнi шпiёнаў, паабяцаўшы выплачваць вялiкiя грашовыя ўзнагароды. Як паведамiлi прадстаўнiкi Службы крымiнальных расследаванняў ВМС, сума, у залежнасцi ад важнасцi пастаўленай iнфармацыi, можа дасягаць 500 тысяч долараў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика