У Мінску распачаты збор сродкаў для ўсталявання помніка Сталіну
12.10.2009 22:13
—
Новости Общества
|
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» (СКПС) распачало збор сродкаў для ўсталявання ў Мінску помніка Іосіфу Сталіну. Пра гэта паведаміў сакратар-каардынатар аб’яднання Леанід Школьнікаў. «СКПС у год 130-годдзя з дня нараджэння Сталіна пачало добраахвотны збор сродкаў на помнік, які трэба ўсталяваць у Мінску на адной з плошчаў для аднаўлення гістарычнай справядлівасці», – кажа Школьнікаў. Паводле СКПС, у адным з банкаў адкрыты дабрачынны рахунак. Начальнік упраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі супраць такога ўсталявання. «Гэта фігура неадназначная і супярэчлівая. Каб усталяваць такі помнік трэба гістарычная абаснаванасць», - кажа ён. Пры гэтым Чарняўскі падкрэслівае, што пытанне ўсталявання помнікаў ляжыць па-за кампетэнцыяй грамадскіх аб’яднанняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыю ладзіць грамадскае аб’яднанне «За Саюз і камуністычную партыю Саюза».
|
|