Шэсце на Дзяды — 1 лістапада. 21.by

Шэсце на Дзяды — 1 лістапада

13.10.2009 16:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

сёлета будзе супольным.

Кансерватыўна‑хрысціянская партыя — БНФ падала ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 1 лістапада мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня памінання продкаў «Дзяды». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні партыі Сяргей Папкоў.

Паводле яго слоў, збор удзельнікаў плануецца на пляцоўцы каля Мінскага гадзіннікавага завода (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»). Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства накіруюцца да ўрочышча Курапаты, дзе пройдзе мітынг. Час правядзення акцыі — з 10.30 да 17.00.

Намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў, што партыя вырашыла адмовіцца ад правядзення самастойнага шэсця ў Дзень памінання продкаў, як гэта было летась.

«12 кастрычніка на пасяджэнні ўправы было прынята рашэнне далучыцца да шэсця і мітынгу, якія арганізуе КХП‑БНФ», — сказаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
сёлета будзе супольным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика