Лукашэнка павіншаваў жанчы з Днём маці
14.10.2009 10:14
—
Новости Общества
|
Дарагія жанчыны! Прыміце мае самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці. У гэты дзень нас перапаўняюць пачуцці вялікай удзячнасці да самых родных людзей на Зямлі — маці. Вашы самаахвярная любоў і адданасць акружаюць чалавека з першых імгненняў з’яўлення на свет, служаць надзейнай апорай у складаных сітуацыях, усяляюць веру ў свае сілы, дапамагаюць дабівацца поспехаў і перамог. Сёння цудоўная нагода выказаць вам словы шчырага захаплення і ўдзячнасці за дзіўнае ўменне спалучаць прафесійную дзейнасць з выкананнем свайго галоўнага прызначэння — быць захавальніцамі хатняга ачага, традыцыйных маральных каштоўнасцей і ўстояў, нараджаць і выхоўваць сыноў і дачок. Папрасіць прабачэння за тое, што не заўсёды ўважлівыя да вас. Дарагія маці, дзяржава высока цэніць вашу нястомную, штодзённую працу. Пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, усебаковай падтрымкі маладых і шматдзетных сем’яў з’яўляюцца важнымі напрамкамі сацыяльнай палітыкі ў нашай краіне. Няхай вашы дзеці растуць разумнымі, моцнымі і таленавітымі, спраўджваюць бацькоўскія надзеі, дораць клопат і саграваюць душэўнай цеплынёй. Моцнага вам здароўя, згоды, дабрабыту і дастатку ў доме, шчасця і любві. Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія жанчыны! Прыміце мае самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці. У гэты дзень нас перапаўняюць пачуцці вялікай удзячнасці да самых родных людзей на...
|
|