Перагляд «смяротнай справы» перанеслі на 27 кастрычніка
16.10.2009 11:41
—
Новости Общества
|
Вярхоўны суд перанёс разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на смяротнае пакараньне і пажыццёвае зняволенне. Суд пад старшынствам Валера Кулінковіча задаволіў просьбу абароны адкласці слуханні, каб адвакаты змаглі азнаёміцца з матэрыяламі справы. Суд таксама задаволіў просьбу Андрэя Жука забараніць журналістам здымаць у залі суду. 27 лютага ў Салігорскім раёне былі жорстка забітыя два супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства «Бальшавік‑Агра», якія перавозілі грошы для заробку работнікам. Забойцаў і выкрадальнікаў грошай міліцыя неўзабаве знайшла. Паводле рашэння Мінскага абласнога суда, вінаватымі ў злачынстве прызнаныя Андрэй Жук, Іван Сарокін і Уладзімір Мароз. Раней судзімага Андрэя Жука прызналі кіраўніком злачыннай банды і ўдзельнікам забойстваў. Яго выпраўленне суд палічыў немагчымым і прысудзіў яго да найвышэйшай меры — смяротнага пакарання. Іван Сарокін атрымаў пажыццёвае зьняволенне. Уладзімер Мароз правядзе за кратамі 13 гадоў. Андрэя Жука як асуджанага на смерць суд павінен заслухаць асабіста. Скаргу Івана Сарокіна разгледзяць завочна. *** Забойства 27 лютага Машына з грашыма для работнікаў мясцовага сельгаспрадпрыемства трапіла ў засаду на ўскрайку Салігорска. Напад і расправа здарыліся проста на ўзбоччы дарогі, якая выкарыстоўваецца ў асноўным для патрэбаў тутэйшага прадпрыемства. Перад выпадковым кіроўцам паўстала вусцішная карціна. Целы мужчыны й жанчыны ляжалі ў лужыне крыві на белым снезе Злачынцы дэталёва падрыхтавалі план нападу. Легкавік напароўся на загадзя ўсталяваныя самаробныя калючкі. Машыну развярнула ўпоперак дарогі. Калі бухгалтарка паспрабавала зачыніцца ссярэдзіны, ёй у голаў праз шкло стрэлілі з абрэзу. Пасля забілі й кіроўцу. З салону нападнікі забралі 73 мільёны рублёў — заробак працаўнікоў тутэйшага СВК. Непадалёк ад месца злачыну нападнікі разабралі й выкінулі зброю, сотавыя тэлефоны й пазбыліся вопраткі. Знайсці іх удалося па следзе ад чаравіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўны суд перанёс разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на смяротнае пакараньне і пажыццёвае зняволенне.
|
|