Звяздарыначка. 21.by

Звяздарыначка

17.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваецца штотыднёвая віктарына, адказы на пытаннi якой, нагадаем, вы можаце дасылаць у рэдакцыю двума шляхамi: традыцыйна, праз пошту з пазнакай "Звяздарыначка" на адрас рэдакцыi (220013 г. Мiнск, вул. Б. Хмяльнiцкага, 10-а) i на рэдакцыйную электронную скрыню (info@zvyazda.minsk.by). Удзельнiчайце i перамагайце! Хочацца верыць, што вы ўпадабаеце гэтую новую iнтэрактыўную iнтэлект-рубрыку!

Вядучы рубрыкi Мiкола ТАМАШЭВІЧ.

Чацвёрты тур віктарыны

1. У сярэдзiне XVІII стагоддзя пабачыла свет першае перыядычнае выданне на землях ВКЛ. Аб чым iдзе гаворка?

2. Дзе з'явiўся i як называецца першы архiтэктурны помнiк стылю барока на тэрыторыi Рэчы Паспалiтай i другi ў Еўропе?

3. Пры абароне якога горада загiнуў Вячка, славуты князь Кукейнаса, якi быў на пачатку XIII стагоддзя фарпостам Полацка ў Прыбалтыцы?

4. Хто з'яўляецца аўтарам гэтых радкоў i пра якую краiну гаворыцца ў гэтым вершы?

Хто з'яўляецца аўтарам гэтых радкоў i пра якую краiну гаворыцца ў гэтым вершы? 

"Лiтва! Бацькоўскi край, ты як здароўе тое:

Не цэнiм, маючы, а страцiм залатое —

Шкада, як i красы твае, мой родны краю.

Тугою па табе тут вобраз твой ствараю".

5. Якi востраў у Вест-Iндыi належаў Вялiкаму Княству Лiтоўскаму ў сярэдзiне XVII стагоддзя?

6. Як завуць аднаго з самых вядомых хакеiстаў усiх часоў, якi мае беларускае паходжанне i канадскае грамадзянства? Гэты гулец пабiў амаль усе рэкорды Нацыянальнай хакейнай лiгi (здагадайцеся па фотаздымку).

7. Беларускi распрацоўшчык грамадзянскага кiрылiчнага шрыфту, якiм цяпер карыстаюцца ўсе народы, што маюць кiрылiцу, ды што доўгi час называўся "амстэрдамскiя лiтары" альбо "беларуская азбука". Хто гэта?

8. Як называлася грашовая рэнта, якую на Беларусi выплачвалi сяляне феадалам пачынаючы з XV стагоддзя?

9. Раней гэта была школа, пазней — iнстытут, а сёння — акадэмiя; гэта першая ВНУ на тэрыторыi сучаснай Беларусi; са сцен iнстытута выйшлi многiя "калiноўцы". Аб чым iдзе гаворка?

10. Што азначае народнае выслоўе "абое — рабое"?

11. Як звалi фатографа, якi па даручэннi расiйскага цара Мiкалая II на пачатку ХХ стагоддзя рабiў трохкаляровыя фотаздымкi Расiйскай iмперыi (у тым лiку i беларускiх зямель)? Якi беларускi горад адлюстраваны на здымку?

12. Прыблiзна, колькi беларусаў пражывае за межамi Беларусi на сёння?

13. На якiм прадпрыемстве быў створаны першы беларускi ноўтбук?

    АДКАЗЫ НА ДРУГI ТУР ВIКТАРЫНЫ:

1. "Мужыцкая праўда"

2. Сынкавiчы, Мураванка, Супрасль

3. Бiтва на Сiнiх водах, 1363 (1362) год

4. Заходняя Дзвiна

5. 10. Баранавiчы, Беласток, Брэст, Вiлейка, Вiцебск, Гомель, Магiлёў, Мазыр, Мiнск, Пiнск.

6. Iван Якубоўскi, Васiль Сакалоўскi (на здымку)

7. Вiталь Шчэрба

8. ~2136

9. Палажэнне аб стварэннi СНК

10. Кумяльган

11. Дуда

12. 1791 год. Землi Беларусi, Лiтвы i Украiны

13. Iгнат Дамейка

P.S. З кожным турам колькасць удзельнiкаў вiктарыны няўхiльна павялiчвалася — i гэта не можа не радаваць, бо верыцца, што "Звяздарыначка" ўсё ж знайшла водгук сярод вас, нашы чытачы. Што датычыцца самiх адказаў на другi тур, дык тут мы пабачылi выдатныя веды ўдзельнiкаў па большасцi пытанняў. У асноўным цяжкасцi ўзнiклi з № 10 i № 11: былi i такiя неверагодныя адказы, як Сiвы Мерын, Канярыла, Палкан, Карачун, Люцыфер i г.д. Другiм турам большасць балаў атрымала наша чытачка з Мiнска Дар'я Каткоўская, а ў агульным залiку з невялiкiм адрывам лiдзiруе мiнулая пераможца Дар'я Вашкевiч.

. 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца штотыднёвая вiктарына, адказы на пытаннi якой, нагадаем, вы можаце дасылаць у рэдакцыю двума шляхамi: традыцыйна, праз пошту з пазнакай "Звяздарыначка" на адрас рэдакцыi (220013 г. Мiнск, вул. Б. Хмяльнiцкага, 10-а) i на рэдакцыйную электронную скрыню (info@zvyazda.minsk.by). Удзельнiчайце i перамагайце! Хочацца верыць, што вы ўпадабаеце гэтую новую iнтэрактыўную iнтэлект-рубрыку!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика