Мінскі гадзіннікавы завод будуць прадаваць швейцарскаму банкруту?
19.10.2009 13:52
—
Новости Общества
|
У мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў магчымасць продажу Мінскага гадзіннікавага заводу швейцарскай кампаніі «Франк Мюлер». Але, як адзначае Кампанія «Франк Мюлер» з’явілася ў 1991 годзе. У 1990‑я кампанія развівалася вельмі паспяхова: колькасць вытворчых цэхаў павялічвалася, адчыняліся крамы па ўсім свеце, раслі прыбыткі. Першыя сур’ёзныя непрыемнасці адбыліся на мяжы 2003‑2004 гадоў. У 2007 годзе попыт на прадукцыю «Франк Мюлер» зваліўся на 25%, у 2008‑м — на 75%. З вясны 2009 года кіраўніцтва кампаніі пачало ладзіць масавыя звальненні персаналу: на вуліцы апынуліся больш 250 чалавек. Швейцарскі ўплывовы эканамічны часопіс Bilan у вераснёвым нумары за гэты год паведамляе, што цяпер кампанія «Франк Мюлер» знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы, бо складскія запасы перавышаюць гадавы аб’ём вытворчасці, а абавязак па падатковых плацяжах складае 300 млн швейцарскіх франкаў. Паміж тым, пакуль у Швейцарыі назіральнікі абмяркоўваюць гаротны стан кампаніі, у Мінску яна збраецца купіць гадзіннікавы завод за 10 млн долараў. Прадпрыемства займае пры гэтым некалькі дзясяткаў тысяч квадратных метраў. Атрымліваецца, што велізарны будынак разам з прыстойным участкам зямлі (30 гектараў) дастанецца швейцарскай кампаніі амаль задарма. Па прыблізных разліках, у 10 раз менш за тую суму, якую павінен заплаціць фундатар, купляючы будынак Мінскага гадзіннікага заводу па рынкавым кошце. Як бы там ні было, сітуацыя з намерамі швейцарскага фундатара на беларускім напрамку павінна хутка праясніцца. Да 15 снежня «Франк Мюлер» павінен падаць на стол Аляксандру Лукашэнка праекты асноўных дакументаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дамова з кампаніяй «Франк Мюлер» выклікае больш пытанняў, чым адказаў, бо ў швейцарскай прэсе фірме прадказваюць банкруцтва. |
|